Опубликовано: 07 октября 2013, 20:08
36

На Глыбоччыне былая настаўніца выдала зборнік вершаў за ўласныя сродкі

Падсвільчанка Зоя Наваенка, якая вядомая аматарам мастацкага слова як аўтар дакументальнай аповесці “Дзяцінства ў тумане вайны”, за ўласныя сродкі выдала невялікі зборнік вершаў і песень “Рэха”.

Зоя Максімаўна (у мінулым – настаўніца) у сваім сціслым звароце да чытачоў напісала так:
“Ёсць паэты добрыя і вельмі добрыя. А я ўвогуле не паэт. У кнізе прадстаўлены рытмічныя рыфмаваныя сачыненні. Водгук, водгалас лірыкі: Рэ-ха-а-а! “. Але, як піша “Веснік Глыбоччыны”, у асобных яе творах ёсць залатыя крупінкі паэзіі. І чытач абавязкова іх знойдзе.

Адзін з вершаў паэткі:

Роднае

Я аб Беларусі
Павяду размову,
Праспяваць бяруся
Толькі роднай мовай.
Пра гоман дубровы,
Пра сцяжынку вузкую.
Падбяру я словы
Пра польку беларускую.
Пра блакіт азёрны,
Слоту туманоў,
Пра самотны вечар
Даўніх курганоў.

Паводле "Весніка Глыбоччыны"

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.