Опубликовано: 16 августа 2016, 13:55
48

"Мядовы спас" адзначылі ў Глыбокім (фота)

"Мядовы спас" – праваслаўнае свята, якое ў Глыбокім маштабна адзначылі ўпершыню. Яно адбылося на цэнтральнай плошчы горада і сабрала аматараў мёду, пчаляроў і іншых зацікаўленых.

Край.бай публікаваў праграму свята.

Падчас адкрыцця свята старшыня райвыканкама Алег Морхат зазначыў, што на Глыбоччыне ўдалося захаваць пчалярства нават у сяльгасгаспадарках. Зараз там налічваецца каля 2 000 пчоласем’яў. Да таго ж ёсць і шмат прыватнікаў, якія разводзяць пчол, паведамляе Радыё Рацыя.

Найлепшым пчалярам Глыбоччыны на ўрачыстасці ўручылі падзякі за іх шматгадовую працу. Па словах Антона Ясюковіча, які мае стаж працы 25 год і на дадзены момант даглядае 114 пчаліных сем’яў, цяпер праца пчаляра прыносіць больш задавальнення, чым прыбытку:

– Працаваць трэба вельмі шмат, асабліва летам. Практычна няма вольнага часу. Зімой крыху лягчэй, але тады трэба і вуллі рамантаваць, і рамкі, і воск тапіць. У гэтым годзе толькі трэцюю частку ад леташняга мёду адкачалі. Ліпень быў халодны, а ў нас асноўны мёдазбор ідзе, калі цвітуць кветкі.

У межах свята прайшоў мядовы кірмаш, выстава-дэгустацыя мёду, продаж зёлак і прыладаў для пчалярства. А таксама адбыўся канцэрт, падчас якога зладзілі аўкцыён мёду. Атрыманыя ад яго сродкі пойдуць на пабудову праваслаўнага храма Архістратыга Божага Міхаіла, будаўніцтва якога ўжо распачалося ў Глыбокім.

Мядовы спас адзначылі ў Глыбокім

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 8

Изображение 9

Паводле Радыё Рацыя

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.