Опубликовано: 27 июля 2015, 11:08
48

Міжнародная экспедыцыя вывучае ў Глыбокім жыццё габрэяў (ФОТА)

У складзе экспедыцыі 30 навуковых супрацоўнікаў, этнографаў і студэнтаў з ЗША, Украіны, Расіі ды Беларусі. Яны вывучаюць надпісы на габрэйскіх могілках і складаюць іх мапу, дакументуюць артэфакты, запісваюць успаміны старажылаў пра жыццё габрэяў у даваенны час і гады Другой сусветнай вайны ў Глыбокім.

Грамадская арганізацыя "Сэфер" з Масквы наведала Глыбокае. Сябры арганізацыі будуць тыдзень праводзіць экспедыцыю па вывучэнні жыцця глыбоцкіх габрэяў, паведамляе 24 ліпеня Радыё Рацыя.

Па словах кіраўніка групы эпіграфістаў Аляксандры Фішаль, вывучэннем могілак яна займаецца шмат год, таму што гэта важная гістарычная крыніца:

– Калі казаць пра Глыбокае, то тут незвычайныя для Беларусі шрыфты сустракаюцца, незвычайныя, прыгожыя літары. Нягледзячы на тое, што выразаць па граніту, які тут пераважна прысутнічае, цяжка. Цяпер можна сказаць, што гэтыя могілкі насамрэч старыя і вельмі цікавыя. Частка камянёў, якія тут ёсць, – гэта старая частка, яны некранутыя. На ўваходзе напісана, што разбурана фашыстамі. Вось гэтая частка відавочна не была разбурана – гэта мы ўжо дакладна ведаем, бо камяні даволі глыбока сышлі ў зямлю – гэта сведчыць пра тое, што яны не перасоўваліся з моманту ўсталявання.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 6

Изображение 7

Па выніках экспедыцыі з'явіцца электронны каталог і выпусцяць брашуру пра жыццё габрэяў у Глыбокім з аналітычным матэрыялам, а таксама картаграфічныя звесткі могілак і пахаванняў.

Паводле Радыё Рацыя

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.