Меркаванне: У Беразвеччы Глыбоцкага раёна раскапаныя падмуркі будынка канца XVIII стагоддзя (ФОТА)
Тыдзень-другі - і на гэтым раскопе будзе працяг крамы.
Як паведамляе 19 жніўня блогер digmuteg на westki.info, будаўнічы плот каля крамы "Хутарок" прыцягнуў яго ўвагу. Месца адкрытае, таму агледзець катлаван аказалася нескладана.
Падмуркі і сцяна будынка ідуць паралельна вуліцы Савецкай. Глыбіня залягання камянёў - два метры
Рэшткі пабудовы, памер і характар цэглы дазваляюць зрабіць папярэднія высновы, піша westki.info, што ў час земляных работ быў адкрыты фрагмент гаспадарчай пабудовы, якая належала базыліянскаму ўніяцкаму кляштару, больш чым 200-гадовай даўніны.
Здымак Яна Булгака. Такім было Беразвечча яшчэ 80 год таму. Прыблізнае месца катлавана каля крамы "Хутарок" пазначана стрэлкай
Дарэчы, на міжваенных здымках Беразвецкага кляштара, зробленых з боку Падлазнага возера, гэты будынак заўсёды трапляў у кадр.
Паводле westki.info