Опубликовано: 02 июня 2016, 10:04
61

Карціна з 66 тысяч крыжыкаў. У Глыбокім адкрылася выстава "Каляровы россып"

Урачыстае адкрыццё экспазіцыі вышываных карцін падсвільчанкі Алены Арцімёнак “Каляровы россып” адбылося ў раённым Доме рамёстваў.

Гэта яе першая персанальная выстава ў Глыбокім. Між іншым, у сакавіку падсвільчане любаваліся работамі сваёй зямлячкі, якія экспанаваліся ў гарпасялковай бібліятэцы, паведамляе 2 чэрвеня сайт газеты "Веснік Глыбоччыны".

Што новага падчас ўрачыстага мерапрыемства даведаліся пра майстра па вышыўцы з педагагічнай адукацыяй? Тое, што яна колькі месяцаў таму ўзначаліла Падсвільскі дзіцячы садок, і часу на любімае захапленне стала нашмат меней. І тое, што вышыўка для Алены Арцімёнак – зімовае хобі, а ўлетку ўвесь яе вольны час забіраюць кветкі.

– Я лічу, што ў доме павінны быць карціны, якія асацыіруюцца з сям’ёй. Так і раблю, выбіраю для вышыўкі пэўныя сюжэты. Як бачыце, тут сям’я лебядзей: мама, тата, сын. Тут – дыпціх “Страсць” і “Пяшчота”. А вось домік у вёсачцы – адна з першых работ, – праводзіць экскурсію па “галерэі” сваіх карцін вышывальшчыца.

Малодшы навуковы супрацоўнік Дома рамёстваў Таццяна Карнеева раскрыла сакрэт падсвільскай гаспадыні:

– Калі творы на выставу забіралі з яе дома, то заўважылі, як гарманічна ўпісваюцца яны ў інтэр’ер.

Вышывальшчыца пацвердзіла:

– Падбіраючы схемы, ведала загадзя, куды размяшчу: нацюрморты – на кухню, пейзаж з караблямі – сыну ў пакой…

І аформлены карціны таксама з густам – паспарту і рамкі так чароўна дапаўнялі кожны сюжэт.

– Алена – цудоўная жонка і мама, клапатлівая гаспадыня і проста прыгожая жанчына, – адзначыла кіраўнік клуба “Спадчына” Валянціна Шымко. – Ёй, самай першай удзельніцы, мы ўручылі медаль “Майстар – залатыя рукі”.

Пахваліла вышывальшчыцу і метадыст Падсвільскага філіяла Дома рамёстваў Алена Мацюшонак, дзякуючы якой маладая настаўніца захапілася вышыўкай:

– Алена Арцімёнак – адна з самых лепшых маіх вучаніц, якую так моцна захапіла творчасць.

Па матэрыялах сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"

Читайте также

Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.