Опубликовано: 28 апреля 2015, 17:20
42

Кампазітар і выканаўца глыбачанка Ганна Шакола расказала пра натхненне, таленты і веру (ФОТА, ВІДЭА)

Інтэрв’ю размешчана на сайце catholicnews.by.

– Ганна Казіміраўна, парафіяне з Глыбокага і не толькі знаёмыя з Вашай творчасцю даўно. Скажыце, калі Вы ўпершыню напісалі музыку для песні?

– Гэта адбылося 15 гадоў назад. Я працавала ў школе №3 горада Глыбокае. І да мяне звярнуліся з просьбай напісаць вальс для апошняга званка. Я, праўда, не ведала, што рабіць. Не ўяўляла сабе, як пішацца музыка. Але села за раяль, дакранулася да клавішаў – і мелодыя з’явілася сама сабой. Сёння гэты вальс выконваецца кожны год у нашай школе.

– Цяпер, несумненна, у Вас багаты вопыт у творчасці?…

– Гэта праўда. Я аўтар музыкі для больш чым 100 песень. Не ўсе яны выконваліся публічна, але многія ўвайшлі ў зборнікі, некаторыя сталі пераможцамі ў конкурсах. Такія, напрыклад, як песня “Да Маці Божай Будслаўскай” і “Сафійскі Сабор”. Мяне вельмі радуе, што пабачыў свет музычны альбом, куды ўвайшлі 30 песень з маім суаўтарствам.

– Якая тэматыка Вашых песень?

– Усё залежыць ад словаў. Я ахвотна пішу музыку як да свецкіх, так і да рэлігійных твораў. Хаця пераважае свецкая тэматыка. Ёсць песні пра каханне, пра наш родны горад, пра трагедыю Афганістана. Бывае, што песня пішацца ў якасці падарунка. Маім сябрам-выканаўцам я іх проста дару, і яны іх выконваюць. Але ёсць і вельмі асабістыя творы, якія я выконваю толькі сама.

Изображение 1

Изображение 2

– Дык што такое натхненне? Падзяліцеся, калі ласка, сваімі разважаннямі.

– Натхненне – гэта нейкае жаданне і прага нараджэння новага. Надыходзіць момант, калі ты раптам адчуваеш усёй сабой, што вось-вось з’явіцца песня. Ведаеце, бывала, што песні пісаліся ў мяне проста ў ложку. Перад сном чытала верш, на словы паўставала мелодыя, а назаўтра ў школе на перапынках усё гэта запісвалася на ноты. Хаця асабіста ў мяне найлепшы час для творчасці – гэта раніца. Не ведаю, чаму менавіта так.

– Без Божага дару, без таленту і без натхнення немагчыма стварыць мелодыі. А як наконт дапаможных чыннікаў кшталту музычнай адукацыі, выхавання? Гэта дапамагае?

– Безумоўна. Паглядзіце на гэты цудоўны раяль. Можаце сабе ўявіць, што гэта – спадчына нашай сям’і, якая дасталася нам ад дзядулі Антона. Ён быў вясковым чалавекам, звычайным селянінам. Але ў ХІХ ст., калі заўважыў музычныя здольнасці ў сваіх дзецях, абмяняў карову на гэты раяль. Карова ў тыя часы каштавала вялікіх грошай і была для сям’і ў вёсцы асновай дабрабыту. Мой дзед, аднак, выдатна разумеў, што выхоўваць дзяцей трэба таксама і духоўна. Недастаткова іх толькі накарміць і апрануць. І вось дзякуючы майму дзеду Антону сёння і я, і мая дачка, і мае ўнукі – усе захапляюцца музыкай.

Изображение 3

Изображение 4

– Можа, якраз музыка выратуе сённяшнюю моладзь ад пагрозы абыякавасці і чэрствасці ў сэрцы?

– Я перакананая, што і музыка, і выяўленчае мастацтва, наогул культура – гэта тыя чыннікі, якіх нельга пазбаўляць дзяцей у выхаваўчым працэсе. І мне вельмі баліць, што сёння ў беларускіх школах з 5-га класа няма ў праграме музыкі і не выкладаецца гісторыя сусветнай культуры. Я лічу гэта вялікай памылкай. Нельга навучыць дзяцей толькі чытаць і лічыць. Інакш яны вырастуць счарсцвелымі і нячулымі да прыгажосці і духоўнасці. “Прыгожае абуджае добрае”, – гэта мой дэвіз яшчэ са школы.

– Падзяліцеся напрыканцы, якую музыку Вы самі любіце слухаць?

– Гэта, канечне, класіка. Слухаючы яе, адчуваеш глыбіню таленту аўтара і ажываеш душой.

Изображение 5

Кампазітар і выканаўца глыбачанка Ганна Шакола

Паводле catholicnews.by

Читайте также

Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.