Опубликовано: 10 ноября 2011, 15:40
38

Гурты з Глыбоччыны і Браслаўшчыны падзялілі першае месца на фестывалі “Птушкай будзь!” (ФОТО)

5 лістапада ў Браславе прайшоў фестываль хрысціянскай песні “Птушкай будзь!”. Ужо пяты год арганізатарам гэтага мерапрыемства з’яўляецца парафія Нараджэння Маці Божай.

Пробашч айцец Лешэк Вітвіцкі на пачатку св. Імшы зазначыў, што таленты трэба развіваць. Гэта Божы дар, які нельга закопваць у зямлю. Святар прывітаў удзельнікаў фестывалю і пажадаў усім поспехаў у спаборніцтве.

Пасля св. Імшы у парафіяльным будынку адбылося само мерапрыемства. Гурты з розных парафій Віцебскай дыяцэзіі спявалі песні і гралі на інструментах. Фестываль наведалі і госці: гурт з Мінска “Небасхіл”, а таксама фолк-гурт Pete Paff.

Паводле ацэнкі журы найлепш сваю музычную праграму прадставілі гурты з Дзеркаўшчыны і Друі. Яны падзялілі першае месца. Моладзь з Глыбокага атрымала другое месца, а выканаўцы з Ахрэмаўцаў аказаліся на трэцім. Усе пераможцы атрымалі прызы і памятныя граматы. Варта зазначыць, што журы ўзнагародзіла гурт з Ахрэмаўцаў прызам глядацкіх сімпатый, а Святлана Трапук, выканальніца ахрэмаўскага гурта была адзначана за высокі ўзровень выканаўчага майстэрства. Таццяна Ікановіч з Дзеркаўшчыны таксама атрымала прыз сімпатый журы.

Фестываль “Птушкай будзь” спрыяе не толькі згуртаванню моладзі вакол Евангелля і Касцёла, але і дапамагае маладым людзям адкрыць у сабе выканальніцкія таленты. Несумненна гэтае мерапрыемства прыносіць карысць не толькі парафіям Віцебскай дыяцэзіі, але і робіць свой унёсак у развіццё культуры на Браслаўшчыне і ва ўсёй Віцебскай вобласці.

Кс. Віктар МІСЕВІЧ

 

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 7Изображение 8Изображение 9Изображение 10Изображение 11Изображение 12Изображение 13Изображение 14Изображение 15Изображение 16Изображение 18

Читайте также

Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
В Мяделе подростка за кражу отправили в специальное учебно-воспитательное учреждение на 1 год
12 ноября суд Мядельского района вынес решение по гражданскому делу о помещении несовершеннолетнего жителя района в специальное учебно-воспитательное учреждение по заявлению комиссии по делам несовершеннолетних Мядельского районного исполнительного комитета.
Денис Васильев назначен начальником Ошмянского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь
В Ошмянском районном отделе Следственного комитета РБ новый руководитель. Им стал Денис Васильев.