Опубликовано: 12 апреля 2013, 16:06
90

Гурт “Сваякі” з Пастаўшчыны стаў пераможцам абласнога конкурсу аматарскіх тэатраў

23 сакавіка ў аграгарадку Падсвілле Глыбоцкага раёна адбыўся абласны агляд-конкурс маладзёжных аматарскіх тэатраў сельскіх устаноў культуры “Тэатральныя далягляды вёскі”.

Як піша “Пастаўскі край”, конкурс традыцыйна праводзіцца раз у два гады. Дарэчы, тут збіраюцца сельскія тэатральныя калектывы вобласці ўжо ў трэці раз. Гэта невыпадкова, бо пры ўстанове дзейнічаюць аж два тэатры — народны маладзёжны тэатр мініяцюр “Ідучыя на смех” і ўзорны дзіцячы тэатр. Апошні, ярка ўвасобіўшы на сцэне п’есу-казку С. Кавалёва “Піліпка і Ведзьма”, стаў пераможцам сярод дзіцячых калектываў.

Пастаўчане прывезлі на суд аматараў і прафесіяналаў тэатральнага мастацтва камедыю В. Ткачова “Курорт для зяця” у пастаноўцы тэатральнага калектыву “Пульс” Гуцкага СКЦ (рэжысёр Тамара Маслоўская), спектакль паводле п’ес А. Макаёнка “Добра, што добра канчаецца”, увасоблены тэатральным калектывам “Сваякі” Камайскага СДК (рэжысёр Галіна Бразюль) і забаўляльную праграму “А ў нас Саракі” народнага клуба “Юнчанка” Юнькаўскага СДК (кіраўнік Ніна Малец).

Поўны гумару, з яркімі камедыйнымі персанажамі, сярод якіх прыцягвалі асаблівую ўвагу героі Аляксея Кухальскага і Ула­дзіміра Балта, спектакль Гуцкага СКЦ быў адзначаны дыпломам за ўвасабленне твораў сучаснай беларускай драматургіі.

“Юнчанка” атрымала ўзнагароду за 3-е месца ў выставе “Смачны панадворак” (на конкурс на гэты раз запрашаліся і клубы нацыянальнай кухні).

Аматарскі тэатральны гурт “Сваякі” вясковых артыстаў з Камай (Пастаўскі раён) стаў пераможцам (1-е месца) у асноўнай намінацыі агляду-конкурсу “Драматычны спектакль”. Дыплом за лепшую жаночую ролю атрымала таксама ўдзельніца гэтага калектыву Вікторыя Паўлава.

Па матэрыялах “Пастаўскага краю”

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.