Опубликовано: 31 мая 2016, 11:29
63

Гульнёва-забаўляльныя, спартыўныя і творчыя пляцоўкі будуць працаваць у Глыбокім 1 чэрвеня

1 чэрвеня на Цэнтральнай плошчы горада адбудзецца свята, прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. На працягу пяці гадзін, з 10.00 да 15.00, цэнтр горада будзе аддадзены маленькім і юным жыхарам Глыбоччыны, іх творчасці, забавам і адпачынку.

Свята арганізуюць аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама і Цэнтр дзяцей і моладзі, паведамляе сайт газеты "Веснік Глыбоччыны".

Увесь гэты час тут будуць працаваць выставы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва “Дзяцінства. Фантазія. Творчасць”, пляцоўка юнага мастака “Я малюю лета, я малюю сонца”, творчая пляцоўка, на якой ўсе жадаючыя змогуць паспаборнічаць у конкурсе на самую вялікую мыльную бурбалку. Педагогі Цэнтра дзяцей і моладзі правядуць для жадаючых майстар-класы. Для аматараў рухомых гульняў будуць працаваць дзіцячыя атракцыёны.

Урачыстае адкрыццё свята і канцэртная праграма, у якой прымуць удзел выхаванцы цэнтра і вучні гарадскіх школ, пачнецца ў 11 гадзін. У рамках праграмы пройдзе флэшмоб “Добры дзень, сонечнае лета”.

З 13.00 да 15.00 на Цэнтральнай плошчы будуць разгорнутыя гульнёва-забаўляльныя і спартыўныя пляцоўкі “Дзяцінства, наперад, лета кліча!”. Хлопчыкі і дзяўчынкі змогуць паўдзельнічаць у шашачна-шахматных баталіях, праверыць сябе на хуткасць і спрыт.

Па матэрыялах сайта газеты "Веснік Глыбоччыны"

Читайте также

Денис Васильев назначен начальником Ошмянского районного отдела Следственного комитета Республики Беларусь
В Ошмянском районном отделе Следственного комитета РБ новый руководитель. Им стал Денис Васильев.
Вратари летают, полевые игроки ложатся костьми, военные берут первые очки – мини-футбол в Молодечно достиг своего экватора
В спортивно-развлекательном центре Молодечно 1 декабря девятым туром завершился первый круг открытого чемпионата города по мини-футболу. На экваторе турнира первой финишировала вилейская «Мехатроника», а служивые воинской части МСКА набрали свои первые три очка.
В Мяделе подростка за кражу отправили в специальное учебно-воспитательное учреждение на 1 год
12 ноября суд Мядельского района вынес решение по гражданскому делу о помещении несовершеннолетнего жителя района в специальное учебно-воспитательное учреждение по заявлению комиссии по делам несовершеннолетних Мядельского районного исполнительного комитета.