Глыбоцкая парафія запрашае моладзь на Андрэйкі
Парафія Святой Тройцы ў Глыбокім запрашае моладзь на музычна-евангелізацыйную праграму Angel party, якая адбудзецца 28 лістапада ў Гарадскім доме культуры.
Пра гэта паведамляе catholicnews.by.
Расклад вечарыны:
16.00 – анёлы спусцяцца ў Глыбокім (творча–актыўная частка),
17.00 – канцэрт гурта “Рыбы”,
18.00 – Глыбокае танчыць (дыскатэка).
Каб падтрымаць агульную атмасферу свята, прапануецца dress code. Кожны ўдзельнік па-магчымасці павінен мець рэч белага колеру (гэта можа быць вопратка ці нешта іншае адносна вашай фантазіі і крэатыўнасці).
Паводле catholicnews.by