Глыбачане атрымалі дыплом за арыгінальнасць у конкурсе танца Dance Party у Браславе (ВІДЭА, ФОТА)
У суботу, 7 мая, у Браславе прайшоў конкурс танца Dance Party сярод моладзі Віцебскай дыяцэзіі. Арганізавана мерапрыемства было па ініцыятыве саміх маладых людзей.
У конкурсе прынялі ўдзел пяць камандаў: з Глыбокага, Мёраў, Варапаева і Браслава. Браслаў як гаспадар мерапрыемства выставіў дзве каманды – малодшага і старэйшага ўзросту, паведамляе сайт парафіі Святой Тройцы у Глыбокім.
Конкурс складаўся з трох намінацый. Спачатку каманды прывіталі гледачаў сваім танцам на вольную тэму, у другой частцы яны паказалі парны танец, а ў апошняй намінацыі ўдзельнікі прадставілі танец-флэшмоб.
Каманда з Глыбокага была прызнана самай арыгінальнай.
Выступленне глыбачан
Першае месца артымаў гурт Dream Team з Браслава
Па матэрыялах сайта парафіі Святой Тройцы у Глыбокім
Фота з сайта strinitas.com
Відэа Catholicnewsby з youtube.com