Опубликовано: 25 июля 2014, 16:47
113

ФОТА- і ВІДЭАРЭПАРТАЖ: Як у Глыбоцкім раёне пякуць хлеб па старажытных рэцэптах

Сцепаніда Лупач з Дзеркаўшчыны разам з унукам прадаўжае старадаўнюю традыцыю выпякання хлеба.

Яна расказала аб самаробным хлебе і пераемнасці традыцый, піша партал газеты "Туризм и отдых".

Традыцыі выпякання хлеба захаваліся ў хаце Сцепаніды Аляксандраўны Лупач. Пячы хлеб яе навучыла маці, тую, у сваю чаргу, – бабуля. А Сцепаніда Лупач разам са сваім унукам Аляксандрам зараз трымаюць эстафету.

Дакладна сказаць, колькі пакаленняў перадаецца рэцэпт выпечкі хлеба, гаспадыня не можа. Але памятае, што раней у кожнай хаце была свая дзежка, драўляная лапата, печ.

Сцепаніда Аляксандраўна Лупач і яе ўнук Аляксандр

Изображение 2 

Сцепаніда Лупач адзначае, што да гэтай справы адносіцца з душой, бо хлеб як жывы. Уся тэхналогія выпякання займае каля двух-трох дзён і складаецца з некалькіх стадый: выраб квасніка (квас часам замянялі сыроваткай), замес і выпяканне хлеба.

«З дадаткаў я толькі кмен кладу ды соль з цукрам. Яшчэ пяку «Падарожны хлеб», у яго кладу кавалачкі сала, бо так сытней у дарозе. Больш нічога! Ніякай тут хіміі вы не зной­дзеце. Таму ён і ляжыць больш за тыдзень, не псуецца».

Изображение 1

У першы дзень рыхтуюць закваску. Каля 3 кг мукі засыпаюць у чыгунок. Падліваюць ваду з кало­дзежа і памешваюць да атрымання густой масы. «Каб была густой, як смятана, але без камячкоў», – тлумачыць Сцепаніда Аляксандраўна. Чыгунок ставяць у печ на дзве гадзіны, пакуль маса не загусцее і не стане рыжаватага колеру. Затым усё гэта перакладаюць у дзежку і заліваюць вадой. Дзяжа пры гэтым абавязкова павінна стаяць на чымсьці цёплым. Затым укрываюць яе і зверху – так у дзяжы ўсё квасіцца два-тры днi.

На другі дзень «учыняецца хлябок». Калі закваска гатовая, яе працэджваюць. Рэшткі выкідваюць, а сам квас зноў жа заліваюць у дзежку і сыплюць туды муку грубага памолу. Пасля таго, як усё старанна рукамі змешваецца, дзежку зноў хаваюць і ставяць у цёплае месца. Звычайна каля печы.

Изображение 9

Дзень трэці. Выпяканне хлеба. За некалькі гадзін да прыгатавання цеста трэба вытапіць печ дабяла – пакуль чырвоная цэгла не стане белай. Затым у цеста кладуць кмен, цукар і соль і зноў усё змешваюць, «падымаюць». Калі цеста ліпне да рук – яно гатовае. Пасля цеста загладжваецца, на ім малюецца крыж. Так яно павінна яшчэ трохі «падысці».

Изображение 8

Гатовае цеста дастаюць і раскладваюць па формах, якія перад гэтым змазваюць тлушчам або кавалачкам сала. На першай форме з цестам зноў ставяць крыж. З печы гусіным крылом трэба выграбсці да праходу ўвесь жар. Драўлянай лапатай формы з цестам ставяць у печ.

Изображение 3

Изображение 5 

Дзежку практычна ніколі не мыюць, толькі дачыста вычышчаюць. З рэшткаў цеста трэба скатаць невялікі шарык і кінуць яго ў шклянку з вадой у той момант, калі закрылі печ. Як толькі шарык усплыве – хлеб гатовы.

Изображение 7

На выпяканне патрабуецца ад 40 хвілін да гадзіны. Застаецца толькі працерці бохан вадой і пакласці на чыстыя ручнікі ў прахалодным месцы.

Изображение 6 

Відэа

«Сваю дзежку я купіла гадоў 50 таму, тады я толькі выйшла замуж і прыехала ў Дзеркаўшчыну з Кобрынскага раёна. 30 гадоў яна прастаяла без справы. У краме хлеб куплялі, не было калі свой выпякаць. Я гатовая была ў музей школьны яе аддаць, але воляй выпадку мне давялося адраджаць традыцыю, – расказала Сцепаніда Аляксандраўна. – Напэўна, лёс у мяне гэткі».

Унікальная традыцыйная тэхналогія выпечкі жытняга хлеба, якой валодае Сцепаніда Лупач, уключана ў Дзяржаўны спіс нематэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў Рэспублікі Беларусь.

Больш фота можна ўбачыць у групе Край.бай у сацыяльнай сетцы ВКонтакте.

Па матэрыялах партала газеты "Туризм и отдых"
Фота з партала газеты "Туризм и отдых" і Яўгена ЦЯЛІЦЫ

Читайте также

«Котел массой 300 килограммов готов взорваться». В агрогородке под Молодечно из-за перебоев электричества загораются отопительные котлы?
Электричество периодически отключается в агрогородке Полочаны Молодечненского района. Местный житель Дмитрий уверен, что эти отключения происходят от перепада напряжения и грозят Полочанам пожарами, один из которых случился ночью 19 декабря.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.