Опубликовано: 21 января 2016, 12:20
39

ФОТА- і ВІДЭАРЭПАРТАЖ: Як у Глыбокім Цярэшку жанілі

Каб адрадзіць гэты народны абрад, у Глыбокае завіталі госці з Лепеля. Менавіта на Лепельшчыне гэты абрад не перарываўся, ён захаваўся да нашых дзён. Мерапрыемства адбылося у Глыбоцкім гарадскім цэнтры культуры 17 студзеня.

Напачатку старэйшыя ўдзельнікі падзяліліся ўспамінамі пра тое, як гэты абрад праходзіў на Глыбоччыне. Потым лепельскія госці распачалі само мерапрыемства. Яны не пакінулі ў зале нікога ў якасці гледачоў, усе былі задзейнічаныя ў мерапрыемстве. І хаця напачатку шмат хто саромеўся і не хацеў удзельнічаць, лепельчане змаглі разварушыць гасцей.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 12

Изображение 13

Тут былі і старадаўняя музыка, выкананая на дудзе і скрыпцы, і старыя беларускія танцы, і гульні. Усе засталіся задаволеныя і выказалі надзею, што ў наступным годзе гэты абрад будзе праведзены ў больш шырокім коле гледачоў. А надалей ужо глыбачане пасадзейнічаюць таму, каб адрадзіць гэты абрад і ў суседніх раёнах.

Арганізатары мерапрыемства – сябры глыбоцкай суполкі БАЖ.

Леанід ЮРЫК
Фота і відэа аўтара

Читайте также

Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.
Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.