Опубликовано: 28 декабря 2015, 16:08
46
ФОТА- і ВІДЭАРЭПАРТАЖ: Калядны канцэрт у Глыбокім
У суботу, 26 снежня, у Глыбоцкім ГДК адбыўся святочны калядны канцэрт, які пад кіраўніцтвам Таццяны Данч прадставілі маладыя людзі школьнага ўзросту, а таксама працуючая моладзь.
Малодшая моладзь прадставіла сцэнку "Калі змяняецца сэрца", а старэйшыя інсцэніравалі казку "Тры сястры" на сучасны калядны матыў, паведамляюць Весткі.
Акрамя гэтых прадстаўленняў, на сцэне гучалі песні і гульні для самых маленькіх.
Фота і відэа з Вестак