Дом рамёстваў у Глыбокім адзначыў 25-годдзе (ФОТА)
Ён утварыўся чвэрць стагоддзя таму, яшчэ пры СССР.
Як пішуць 6 снежня Весткі, вялікі ўклад у гэту справу ўнесла Марыя Паляк, якая працавала тады загадчыкам аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама. Падтрымалі яе тады майстры Аляксандр Дубіна, Мікалай Калакольцаў і іншыя.
Марыя Паляк прыйшла на юбілей, каб павіншаваць супрацоўнікаў са святам. Яна распавяла пра тое, як узнікла ідэя стварэння Дома рамёстваў, з якімі цяжкасцямі прыйшлося тады сутыкнуцца.
З раённага кіраўніцтва прысутнічала загадчык аддзела культуры і ідэалогіі Таццяна Гаўрылава.
Прыйшлі павіншаваць калег супрацоўнікі бібліятэкі, музея, Цэнтра культуры.