Опубликовано: 11 апреля 2014, 17:49
103

Конкурс на лепшы відэафільм пра родны горад праводзяць у Глыбокім

Усе дапушчаныя да конкурса работы ў чэрвені пакажуць гледачам і журы ў кіназале гарадскога цэнтра культуры.

Конкурс на лепшы відэафільм аб родным горадзе і яго людзях праводзіць аддзел культуры райвыканкама ў межах праекта падрыхтоўкі да святкавання 600-годдзя Глыбокага “Мой горад – мой лёс”.

Пра гэта расказала Край.бай дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела культуры Глыбоцкага райвыканкама Алена Заяц.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна прадставіць заяўку на адрас аргкамітэта (завулак Энгельса, д. 41а, каб. 11) не пазней 1 чэрвеня 2014 года. Колькасць заявак на аднаго аўтара не абмежаваная. У заяўках абавязкова ўказваецца хранаметраж (не больш за 30 хвілін), назва фільма і аўтар.

Інтэрпрэтацыі старых відэафільмаў да ўдзелу ў конкурсе не дапускаюцца. Прымаюцца відэафільмы пра горад Глубокае і аб яго людзях, выкананыя ў любым жанры, высокай якасці, у фармаце avi на DVD.

Усе дапушчаныя работы прадэманструюць гледачам і журы ў кіназале цэнтра культуры ў чэрвені – для канчатковага рашэння журы і каб выявіць глядацкія сімпатыі. Аўтараў лепшых фільмаў узнагародзяць прызамі і дыпломамі.

Паводле ўмоў конкурсу, аргкамітэт мае права выкарыстоўваць прадстаўленыя відэафільмы і распаўсюджваць іх у якасці рэкламы горада і сувенірнай прадукцыі.

Яўген ЦЯЛІЦА

Читайте также

Врач лечит ногу футболисту, рефери FIFA меняет имидж, легенды Выша и Дорик – на трибуне. Мини-футбол в Молодечно пошел на второй круг
В Молодечно 8 декабря десятый тур открытого чемпионата города по мини-футболу открыл второй круг соревнований. Все лидеры, кроме «Импульса», выиграли, а в нижней части турнирной таблицы «строители» обошли «львов», просидев во встрече с ними всю игру в обороне.
Баня загорелась в Вилейском районе от оставленных в ведре углей
В агрогородке Илья Вилейского района вечером 8 декабря вспыхнула деревянная баня. Обошлось без пострадавших. Повреждены стены и потолок в предбаннике.
«Дешевле купить, чем вырубить». О штрафах за самовольную вырубку елей рассказали в Молодечненском лесхозе
Инженер по охране и защите леса ГЛХУ «Молодечненский лесхоз» Геннадий Колошич рассказал, как охраняют лес и за что могут штрафовать.