За сабаку ў Глыбокім прыйдзецца плаціць падатак, за катоў пакуль не
Уладальнікам сабак адзін раз у квартал прыйдзецца плаціць ад 15 да 75 тысяч рублёў за адну асобіну. Велічыня падатку залежыць ад вышыні сабакі ў карку.
Пра гэта паведаміла раённая газета “Веснік Глыбоччыны”, пішуць Весткі.
Паводле газеты, за катоў падатак пакуль плаціць не трэба, але прыйдзецца заплаціць 5 тысяч за пашпартызацыю чацвераногага сябра.
Варта адзначыць, што людзі па рознаму ставяцца да гэтага. Некаторыя жыхары горада ўспрымаюць гэта станоўча – будзе менш бадзялых сабак і катоў, павысіцца адказнасць чалавека за “меншага” сябра, іншыя ж бачаць у гэтым чарговы спосаб папоўніць бюджэт.
Паводле Вестак