Опубликовано: 10 апреля 2013, 11:52
29

Жыхароў Глыбоччыны турбуе, калі дарогі стануць лепшымі

Праблема, якая турбуе глыбачан і жыхароў раёна круглы год, – дарожная. Аб гэтым ішла размова з дырэктарам камунальнага дарожнага рамонтна-будаўнічага унітарнага прадпрыемства №145 Аляксандрам Васільцом.

Кraj.by пісаў раней на гэту тэму. Як паведамляе «Веснік Глыбоччыны», некаторым грамадзянам здаецца, што лянівыя і скупыя дарожнікі не паспяваюць выкапаць іх са снегу і пакласці добры асфальт. Але каб дарогі былі якаснымі, патрэбны немалыя грошы.

- Колькі кіламетраў дарог у вашым ведамстве і якія сродкі патрэбны на тое, каб утрымліваць іх у належным парадку?

- Мы абслугоўваем 728 кіламетраў мясцовых аўтамабільных дарог, з іх 274 кіламетры – з асфальтабетонным пакрыццём і 454 – з гравійным. Для іх утрымання, а гэта ачыстка дарог ад снегу, апрацоўка супрацьгалалёдным матэрыялам, грэйдзіраванне, ямачны рамонт асфальтабетоннага пакрыцця, замена дарожных знакаў, падкос траў на прыдарожных палосах і г.д., патрэбна амаль 20 мільярдаў рублёў у год.

А нашаму прадпрыемству, якое з’яўляецца філіялам КУП “Віцебскаблбуд”, на 2013 год выдзелена 4 мільярды 700 мільёнаў рублёў - гэта ўсяго 23% ад таго, што патрэбна. Таму мы вымушаны шукаць крыніцы фінансавання, як кажуць, на старане. Замест таго, каб займацца ўтрыманнем дарог, зарабляем грошы, выконваючы непрофільныя работы, бо трэба ж і тэхніку купляць, і заробак людзям плаціць.

- Якімі сіламі вы абслугоўваеце замацаваныя за вамі кіламетры?

- У калектыве працуе 71 чалавек, з іх 48 – вадзіцелі, механізатары, дарожныя рабочыя. Знос тэхнікі, на якой працуем, складае 80-100%, сярэдні тэрмін эксплуатацыі – 17 год. Каб выконваць якасна дарожныя работы, патрэбна “амалоджваць” аўтапарк, а гэта даволі дарагое задавальненне.

- Давайце пагаворым аб рэальных лічбах дарожных затрат.

- Ачысціць кіламетр дарогі ад снегу (два праходы – туды і назад) каштуе каля 200 тысяч рублёў. Памножым 728 кіламетраў дарог на 200 тысяч рублёў і атрымаем 145 мільёнаў 600 тысяч рублёў. У такую суму абыходзіцца дзяржаве адна ачыстка дарог раёна пасля снегападу. А зімой жа снег ідзе не адзін дзень.

Кошт апрацоўкі аднаго кіламетра дарогі супрацьлёдным матэрыялам складае 150 тысяч рублёў. Грэйдзіраванне кіламетра дарогі каштуе 300 тысяч рублёў. Зрабіць кіламетр гравійнай дарогі каштуе 120 мільёнаў рублёў. Кошт метра квадратнага ямачнага рамонту асфальтабетоннага пакрыцця гарачым асфальтабетонам – 86 тысяч рублёў, а кошт рамонту таго ж метра квадратнага метадам прамочвання (дробны шчэбень з бітумнай эмульсіяй) – 72 тысячы рублёў.

Пакласці новы асфальт адным слоем на адным кіламетры дарогі (6 000 метраў квадратных) каштуе 500-600 мільёнаў рублёў. Кошт адной тоны асфальту для насельніцтва прыкладна 900 тысяч рублёў. Лічбы немалыя, і грамадзяне, каб захацелі, напрыклад, заасфальтаваць двор, упэўнены, дзесяць раз падумаюць, перш чым адважацца на такую пакупку. Пахвальна, што людзі ўмеюць зарабляць і эканоміць свае грошы, але ж сродкі дзяржаўныя – гэта таксама нашы з вамі грошы, адлічаныя ў бюджэт у форме падаткаў, а таму імі распараджацца трэба ашчадна і граматна.

- Што ў планах работ прадпрыемства на 2013 год?

- Зыходзячы з фінансавання, запланаваны ямачны рамонт каля 8 000 метраў квадратных асфальтабетоннага пакрыцця па ўсёй дарожнай сетцы раёна; падсыпка гравіем 3,5 кіламетра дарогі Апанасёнкі—Лужкі – Гваздова (участак дарогі ад вёскі Забор’е ў бок Гатаўшчыны); асфальтабетоннае пакрыццё з наступнай павярхоўнай апрацоўкай шчэбенем дарогі Лаўцы-Дзеркаўшчына-Ласкаўшчына (ад павароту на комплекс Маліноўшчына) працягласцю два кіламетры.

Хачу заклікаць усіх глыбачан і жыхароў раёна берагчы дарогі.

Па матэрыялах «Весніка Глыбоччыны»

Читайте также

Узнали в ГАИ, когда ограничат движение на улицах в Молодечно
В отделе ГАИ Молодечненского РОВД рассказали об ограничении движения в период проведения Рождества и Нового года.
Дом загорелся у 79-летней бабушки в Ошмянском районе – она растерялась и позвонила дочери
В деревне Загорняты Ошмянского района перед обедом 25 декабря горел жилой дом, в котором живет 79-летняя бабушка. Хозяйка почувствовала запах дыма и позвонила своей дочери.
Шестилетняя Вика на подтанцовке и четыре разгрома в пяти играх – 12-й мини-футбольный тур состоялся в Молодечно
Три команды из первой пятерки в таблице открытого чемпионата Молодечно по мини-футболу 22 декабря в 12 туре разгромили своих соперников. Еще два лидера встречались между собой. «Импульс» одержал волевую победу над «Клубом болельщиков ФК «Молодечно» со счетом 4:2.