Опубликовано: 20 декабря 2016, 09:28
65

Відэаролік з Параф'янава Докшыцкага раёна «Чытаем Багдановіча разам» заняў ІІІ месца на абласным конкурсе (відэа)

На Віцебшчыне прайшоў абласны конкурс відэаролікаў «Чытаем Багдановіча разам», прысвечаны 125-годдзю класіка беларускай літаратуры. Сярод пераможцаў Дыпломам ІІІ ступені ў намінацыі «І прад высокаю красою…» адзначаны відэазапіс выканання паэтычных твораў паэта Параф’янаўскай сельская бібліятэкі.

Гэтая работа была прызнаная лепшай падчас правядзення раённага конкурсу «Святло паэзіі Максіма Багдановіча», у якім прынялі ўдзел амаль усе бібліятэкі раёна. Сярод тэматычных мерапрыемстваў, прысвечаных юбілею класіка беларускай літаратуры, цікавымі былі літаратурны вечар «Дзіўная зорка Максіма Багдановіча», які адбыўся ў Парплішчанскай бібліятэцы, сумесная праграма Несцераўшчынскага і Тумілавіцкага бібліятэк-клубаў «Незабыўны Максім Багдановіч», паэтычна-музычная гасцёўня «Нязгасная зорка паэта» Глінскай бібліятэкі, піша 19 снежня сайт газеты «Родныя вытокі».

Загадчыца Параф’янаўскай бібліятэкі Рэгіна Красоўская творча падышла да распрацоўкі мерапрыемства да конкурсу і разам з вучнямі Параф’янаўскай школы падрыхтавала паэтычна-музычную гасцёўню «І застаўся ты ў нашых думках». Дзеці выконвалі свае любімыя творы Максіма Багдановіча. Адзінаццацікласнік Яўген Каросцік чытаў «Маладыя гады», трэцякласніца Марыя Красоўская – «Упалі з грудзей Пана Бога…». Васьмікласніца Настасся Паўловіч выбрала для дэкламацыі верш «Слуцкія ткачыхі». Меладычныя радкі твора «Па-над белым пухам вішняў» гучалі ў выкананні метадыста ЦБС Аксаны Шворан. Гімн Багдановіча, знакаміты твор любоўнай лірыкі паэта верш «Раманс» прачытала малады спецыяліст ЦБС Вікторыя Ражкова.

Відэазапіс паэтычна-музычнай гасцёўні Параф’янаўскай бібліятэкі і прадставіў Докшыцкі раён на абласным конкурсе, вынікі якога былі падведзены на тэматычным мерапрыемстве, што прайшло ў Віцебскай абласной бібліятэцы імя Леніна.

Читайте также

ГАИ Молодечно напоминает о безопасности детей
С целью профилактики ДТП с участием несовершеннолетних с 17 по 31 марта Госавтоинспекция проводит акцию «Безопасные каникулы».
Единственный гол с игры. ФК «Молодечно» дебютирует в элите и пропускает либо с пенальти, либо на флажке
Футбольный клуб «Молодечно» 15 марта в Гродно сыграл первую игру в высшей лиге чемпионата Беларуси после своего 22-летнего отсутствия в ней.
Дом загорелся в Глубокском районе, пока хозяин был на работе
В деревне Мосар Глубокского района днем 18 марта случился пожар в жилом доме. 40-летний хозяин был на работе.