Опубликовано: 10 июня 2015, 12:23
134

Докшыцкаму пісьменніку Фёдару Палачаніну прысудзілі чарговую прэмію рэспубліканскага ўзроўню

Таксама пабачыла свет яго новая, сямнаццатая, кніга “Маўклівая любоў”.

Паводле сайта газеты «Родныя вытокі», Фёдар Палачанін – вядомы пісьменнік не толькі ў нашай краіне, але і далёка за яе межамі. Яго кніга “Докшыцкі край” трапіла ў іншыя краіны свету. З біяграфіяй пісьменніка можна азнаёміцца ТУТ.

За гэту кнігу ў 2010 годзе ён атрымаў дыплом лаўрэата рэспубліканскага літаратурнага конкурсу “Лепшы твор 2009 года” ў галіне публіцыстыкі.

Высока была ацэнена і кніга “Зраненае сэрца”, за якую драматург атрымаў Рэспубліканскую літаратурную прэмію “Залаты Купідон”. А кнігі “Голас сумлення” і “Шлях да Бога” прынеслі яму званне лаўрэата літаратурных прэмій імя Уладзіміра Караткевіча і імя Петруся Броўкі. У 2014 годзе Фёдар Палачанін узнагароджаны медалём “За вялікі ўклад у літаратуру”.

І вось яго новая перамога – Фёдару Палачаніну прысуджана прэмія Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Яна была ўручана ў час правядзення VII З’езда Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі. Таксама ён атрымаў Ганаровы знак і Дыплом лаўрэата прэміі ФПБ 2015 года ў галіне літаратуры, мастацтва, журналістыкі і аматарскай творчасці за кнігі драматургіі “Зраненае сэрца” і “Дарога ў неба”.

А зусім нядаўна пабачыла свет новая, сямнаццатая, кніга Фёдара Палачаніна “Маўклівая любоў”.

Изображение 1

У яе ўвайшлі новыя драматычныя творы: “Маўклівая любоў”, “Чужая яечня не вечна”, “Вытраўленая любоў”, “Кара свайго сумлення”, “Ванькавы мары” і тыя, што найбольш спадабаліся чытачам і гледачам: “Сэрцу не загадаеш”, “Ці так жывём?”, “Нявыпраўленая памылка”, “Санаторная песня”, “Расплата за нелюбоў”, “Сцяпан і Вяльяна”.

Спрадвечная тэма кахання. Па ёй ужо столькі створана розных твораў, што, здаецца, больш не магчыма напісаць што-небудзь новае. Але Фёдар Палачанін зноў і зноў звяртаецца да гэтай тэмы і кожны раз па-свойму ўмела яе раскрывае.

Сямейнае пытанне займае значнае месца ў кнізе.

Паводле сайта газеты «Родныя вытокі»

Читайте также

Лето ставится на паузу? Погода на предстоящую неделю
В субботу, 21 июня, погодные условия улучшатся. Синоптики прогнозируют, что заключительная неделя первого летнего месяца ожидается умеренно теплой, но при этом неустойчивой.
Заряд ярких эмоций, соперничество и круг единомышленников. За что полузащитник из Вилейки любит футбол?
Накануне важной для команды игры поговорили с полузащитником «Вилии». Павел Сысун рассказал, как оказался в команде, за что любит футбол и поделился мнением о сезоне, который проводит команда.
В Глубокском районе будут судить за получение взяток гендиректора завода
Прокуратура Витебской области направила в суд Глубокского района уголовное дело в отношении руководителя одного из промышленных предприятий района – ему инкриминировано получение взяток, в том числе повторно.