Опубликовано: 13 марта 2014, 21:34
41

У Браславе тэставалі святлафоры

Адбыліся настройка і падключэнне святлафораў у тэставым рэжыме на скрыжаваннях вуліц Булойчыка-Савецкая і Дзяржынскага-Юбілейная-Садовая.

Як паведамляе 13 сакавіка «Браслаўская звязда», з’яўленне святлафораў на скрыжаваннях вуліц Булойчыка-Савецкая і Дзяржынскага-Юбілейная-Садовая для многіх браслаўчан ужо не навіна. Аднак пытанні выклікае арганізацыя дарожнага руху з улікам іх сігналаў.

На мінулым тыдні адбыліся настройка і падключэнне святлафораў у тэставым рэжыме: на некаторы час названыя скрыжаванні сталі рэгулюемымі. Працэс праходзіў пад кантролем супрацоўнікаў ДАІ і выявіў прабелы ў веданні ўдзельнікамі дарожнага руху пэўных пунктаў ПДР.

Як адзначае старшы дзяржаўтаінспектар АДАІ Браслаўскага РАУС Уладзімір Лапко, праблема заключаецца ў тым, што многія вадзіцелі працягваюць ездзіць па інерцыі, кіруючыся, у першую чаргу, патрабаваннямі знакаў. Каб перастроіцца, неабходны пэўны час і сур’ёзнае пераасэнсаванне звычайных, здавалася б, рэчаў. Тое ж датычыцца веласіпедыстаў і пешаходаў. У сувязі з гэтым усім удзельнікам дарожнага руху ДАІ настойліва рэкамендуе перачытаць ПДР, асабліва тую іх частку, якая рэгламентуе рух на рэгулюемых скрыжаваннях.

Изображение 1

Святлафоры, як тэхнічныя сродкі арганізацыі дарожнага руху, падраздзяляюцца на транспартныя і пешаходныя. Іх круглыя сігналы маюць наступнае значэнне: зялёны – дазваляе рух; зялёны, які мігае – дазваляе рух і інфармуе, што хутка будзе ўключаны забараняючы сігнал; жоўты – папярэджвае пра хуткую змену сігналаў і забараняе рух; жоўты, які мігае, дазваляе рух і інфармуе пра наяўнасць нерэгулюемага скрыжавання (Правілы прадпісваюць у такім выпадку кіравацца дарожнымі знакамі); чырвоны – забараняе рух; чырвоны ў спалучэнні з жоўтым забараняе рух і інфармуе пра хуткае ўключэнне зялёнага сігналу. Калі ж сігнал святлафору выкананы ў выглядзе зялёнага ці чырвонага сілуэта пешахода, то яго дзеянне распаўсюджваецца толькі на пешаходаў.

Другі важны аспект праблемы тычыцца месца спынення транспартных сродкаў перад скрыжаваннем. Згодна з ПДР, пры працуючых святлафорах спыняцца трэба перад знакам “STOP”, калі святлафоры знаходзяцца ў рэжыме жоўтага мігаючага сігналу, спыняцца трэба ля стоп-лініі.

Святлафоры ў хуткім часе запрацуюць у штатным рэжыме: засталося толькі ўладзіць некаторыя прававыя і эканамічныя нюансы. Хутчэй за ўсё, абсталяванне будзе настроена на пастаянную работу з раніцы да вечара.

Такім чынам, рэгулюемыя скрыжаванні хутка стануць штодзённай рэчаіснасцю для браслаўскіх вадзіцеляў і пешаходаў. З гэтай нагоды АДАІ Браслаўскага РАУС заклікае браслаўчан быць больш уважлівымі, выконваць Правілы дарожнага руху і паважаць адзін аднаго.

Паводле «Браслаўскай звязды»

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.