У Браславе пройдзе сустрэча ў духу Taizé
Моладзь і вернікі розных узростаў з усёй Беларусі запрашаюцца на сустрэчу ў духу Taizé, якая адбудзецца 23 верасня ў Браславе.
У Браславе пройдзе сустрэча ў духу Taizé
Моладзь і вернікі розных узростаў з усёй Беларусі запрашаюцца на сустрэчу ў духу Taizé, якая адбудзецца 23 верасня ў Браславе.
Горад у гэты дзень наведае брат Бэнуа з супольнасці Taizé, паведамляе сайт catholic.by.
На сёння гэтая супольнасць аб’ядноўвае больш за сто братоў, католікаў і пратэстантаў, прадстаўнікоў больш чым трыццаці нацыянальнасцяў. Існаванне супольнасці само па сабе з'яўляецца «алегорыяй супольнасці»: канкрэтным знакам прымірэння паміж падзеленым хрысціянствам, падзеленымі народамі.
Праграма сустрэчы:
19.30 – малітва Taizé;
20.30 – сустрэча з братам Бэнуа (сведчанне, пытанні – адказы);
21 30 – супольная вячэра.
Аб сваёй прысутнасці пажадана паведаміць.
Па матэрыялах сайта catholic.by