Опубликовано: 30 ноября 2016, 11:40
44

У Браславе прайшоў хрысціянскі баль (фота)

Напярэдадні Адвэнту, у суботу 26 лістапада, у браслаўскай парафіі прайшоў хрысціянскі баль. Ксёндз Уладзімір Шыдлоўскі, як арганізатар імпрэзы, прапанаваў вернікам правесці вечар у шыкоўнай атмасферы супольнай забавы.

Шмат сем’яў і вернікаў прыйшлі ў залу, але, напэўна, ніхто нават не ўяўляў, якое святочнае месца для іх было падрыхтавана, паведамляе сайт catholicnews.by. У гэты вечар кожны адчуваў сябе чаканым, запрошаным госцем, якому рады.

Моманты хрысціянскага балю

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Дзякуючы дапамозе с. Таццяны Гмыза і вядучай Анжалікі Пілат, вечар быў напоўнены конкурсамі, забавамі, інтэграцыйнымі танцамі. Хочацца выказаць словы ўдзячнасці кс. Уладзіміру, а таксама ўсім, хто дапамог арганізаваць імпрэзу. Як адзначыў святар, яму хацелася стварыць добрае свята, супольны адпачынак для сем’яў парафіі, прапанаваць альтэрнатыву пасядзелкам ля тэлевізару. І гэта сапраўды атрымалася.

Фота з сайта catholicnews.by



Читайте также

Куда подавать заявление в детский сад жителям деревень и где регистрировать собаку и кошку, узнали в «одном окне»
Главный специалист отдела по работе с обращениями граждан и юридических лиц Молодечненского райисполкома Татьяна Будник рассказала об изменениях проведения некоторых административных процедур.
Милиция Молодечно напоминает о наказании за распитие спиртных напитков в общественных местах
В чат-бот Kraj.by прислали видео и фото компании, которая вечером 28 апреля распивала спиртное в пригородном поезде Минск-Молодечно.