Опубликовано: 20 августа 2013, 19:04
43

У Браславе прайшлі ўрачыстасці Маці Божай Валадаркі Азёраў (ФОТА)

Санктуарый Маці Божай у Браславе сабраў людзей з розных куткоў Беларусі, бліжняга і далёкага замежжа.

Край.бай анансаваў урачыстасці. Як паведамляе «Браслаўская звязда», першымі на сустрэчу прыехалі ў Браслаў маладыя вернікі. Больш за ўсё іх было з Віцебскай дыяцэзіі. Умацаваць веру, вырасці духоўна завіталі і прадстаўнікі больш далёкіх парафій.

15 і 16 жніўня хлопцы і дзяўчаты, якіх прыехала на сустрэчу каля 300 чалавек, паглыблялі і ўмацоўвалі сваю веру ў малітвах, на канферэнцыях, у дыспутах.

Разам з іншымі аднагодкамі яны спалучалі ў Браславе духоўныя практыкаванні з адпачынкам, часткай якога былі выступленні польскага ансамбля “Рэха святой песні”. Ва ўрачыстасцях бралі ўдзел галоўны арганіст Мінскага кафедральнага сабора Уладзімір Неўдах, парафіяльны хор “Залатая горка” з Мінска пад кіраўніцтвам Святланы Шэйпы.

Галоўныя падзеі разгарнуліся ў суботу, 17 жніўня. У гэты дзень на свята ўшанавання Маці Божай Браслаўскай прыбылі рэліквіі св. Тэрэзы ад Дзіцятка Езуса. Устаноўленыя на алтары-караблі, яны знаходзіліся там на працягу святой імшы, у якой бралі ўдзел кансакраваныя і свецкія асобы.

Изображение 1

Изображение 3

Изображение 2

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Па матэрыялах «Браслаўскай звязды»

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.