Опубликовано: 02 сентября 2013, 12:53
38
У Браславе аднавіўся рух прыгарадных маршрутаў аўтобусаў
У ліпені былі змены руху прыгарадных маршрутаў аўтобусаў на час летніх канікулаў школьнікаў. З 2 верасня рух іх аднаўляецца па ранейшым раскладзе.
А ў раскладзе руху аўтобуса па маршруце “Браслаў - Баруны” ёсць змены: час адпраўлення ад АС - 6.10 (замест 6.30), прыбыццё на АС Браслава - 7.20, піша «Браслаўская звязда».
Змяніўся і час адпраўлення аўтобуса з г.п. Відзы па маршруце “Відзы - Купчэлі - Браслаў”: замест 14.10 - 14.35 (панядзелак, аўторак, серада, чацвер, пятніца).
Паводле «Браслаўскай звязды»