Опубликовано: 10 февраля 2014, 09:58
48

Сімвалам Браслава зробяць рыбака

Конкурс на лепшы эскіз скульптурнай кампазіцыі – сімвала Браслаўшчыны, аб’яўлены аддзелам ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, завяршыўся.

Браслаўчанам прапанавалася дасылаць у райвыканкам уласныя праекты скульптур, якія б адлюстроўвалі прыродныя ці гістарычныя асаблівасці Браслаўшчыны, паведамляе “Браслаўская звязда”.

Як паведамляе сайт, людзі ўдзельнічалі ў конкурсе не надта актыўна. Тым не менш, пэўныя прапановы былі, і камісія падвяла вынікі. Хоць пераможца і не быў вызначаны, адзін з праектаў усё ж узялі за аснову для будучай скульптуры.

Браслаўшчына – край азёр, а значыць, і рыбалкі. Таму сімвалам горада і раёна стане рыбалоў. Па заказе аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама макет будучай скульптуры вырабіў прафесійны скульптар з Віцебска Іван Казак, работы якога ўпрыгожваюць многія гарады, у тым ліку і далёкага замежжа.

Пакуль пластылінавы рыбак уяўляе сабой каларытнага мужчыну ў капелюшы. У правай руцэ ён трымае вуду, у левай – злоўленага шчупака. Пад нагамі рыбалова сядзіць кот, які таксама гатовы паласавацца здабычай. Хутчэй за ўсё, макет будзе дапрацаваны, аднак агульная ідэя застанецца нязменнай.

Што датычыцца тэрмінаў, то пры наяўнасці сродкаў і канкрэтных прапаноў скульптуру ўсталююць у гэтым годзе.

Цяпер жа трэба вызначыць, дзе будзе размяшчацца будучы сімвал. З такім пытаннем райвыканкам зноў звяртаецца да браслаўчан. Свае прапановы наконт месца можна выказваць па тэлефоне 3-51-64 аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі.

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

В Ошмянском районе на аукцион выставлено здание котельной. Цена удивляет
Здание котельной в агрогородке Каменный Лог Ошмянского района выставлено на торги.
«Водитель сам не может пояснить, почему это случилось». Автобус «тройка» в Вилейке наехал на три припаркованные легковушки
В Вилейке на улице Волынца возле мебельной фабрики утром 2 июня пассажирский автобус «тройка» повредил три легковых автомобиля, которые были припаркованы на обочине. Люди не пострадали.
Три безответных мяча пропустил ФК «Молодечно» в гостевом матче против «Арсенала»
Футбольный клуб «Молодечно» 1 июня сыграл с дзержинским «Арсеналом» в Борисове, где дзержинцы проводят домашние матчи на местном городском стадионе. Зелено-белые подопечные Семена Хаткевича проиграли со счетом 0:3, пропустив все мячи во втором тайме.