Опубликовано: 10 июля 2014, 12:27
29

На Дзень Незалежнасці ў Браславе адбылося святочнае шэсце па цэнтральных вуліцах горада (ФОТА)

Святкаванне праходзіла 3 ліпеня на некалькіх сцэнічных пляцоўках.

Святкаванне Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь сёлета супала з круглай датай – 70-годдзем вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. З гэтай нагоды ў Браславе, як і па ўсёй Беларусі, святочныя мерапрыемствы набылі больш шырокі маштаб і яшчэ большую ўрачыстасць.

У нашым горадзе дзействы адбываліся на некалькіх сцэнічных пляцоўках. Мітынгі прайшлі ля абедзвюх брацкіх магіл часоў Вялікай Айчыннай вайны, маршрут шэсця закрануў асноўныя вуліцы райцэнтра.

Пачаліся святочныя мерапрыемствы на пляцоўцы перад будынкам УП “Браслаў-камунальнік”, што побач з яўрэйскімі могілкамі. Прадстаўнікі раённай улады, працоўных калектываў Браслаўшчыны, актывісты грамадскіх аб’яднанняў і іншыя грамадзяне мінутай маўчання ўшанавалі памяць ахвяр халакосту і ўсклалі да брацкай магілы кветкі. Тут жа была сфарміравана калона, якую ўзначаліў аўтамабіль з ветэранамі вайны.

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 1

Шэсце рухалася ў бок цэнтра горада, жыхары бліжэйшых дамоў віталі яго ўдзельнікаў з балконаў.

Изображение 9

Изображение 10

Изображение 11

Изображение 22

Ля магазіна “Бярэжжа” працавала сцэнічная пляцоўка “Нашы дасягненні – наш гонар”. Прысвечана яна была маладому пакаленню браслаўчан і яго поспехам. Пад акампанемент супрацоўнікаў Відзаўскага пасялковага дома культуры старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў і старшыня райсавета Ніна Пучынская ўручылі падарункі дзецям і падлеткам, чый дзень нараджэння прыйшоўся на 3 ліпеня. Пераможцаў арганізаванага тут жа конкурсу малюнкаў на асфальце ўзнагародзілі начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму Іван Абаровіч і дырэктар Браслаўскага філіяла “Віцебскаблгаз”, старшыня раённай арганізацыі ГА “Белая Русь” Яраслаў Сапель. Са словамі падзякі ў адказ выступіла шматдзетная маці Таццяна Данілава.

Изображение 12

Изображение 13

Изображение 14

Изображение 15

Изображение 16

Изображение 17

Тут жа стартаваў конкурс “Аўталедзі Браслаўшчыны”.

Изображение 19

Изображение 18

Изображение 20

На гарадской плошчы працавала пляцоўка “Слава, якая застыла ў вяках”. Удзельнікі мітынгу і ўсе прысутныя віталі ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны і ганаровых грамадзян горада. Пад бурныя апладысменты апошнія занялі свае месцы.

Изображение 26

Изображение 27

А за іх спінамі сталі дзеці з партрэтамі сваіх прадзедаў, якія змагаліся з фашызмам у гады вайны, але, на жаль, не дажылі да нашых дзён.

Изображение 25

Изображение 23

Изображение 24

Изображение 28

Увагу ўсіх прысутных прыцягнула тэатралізаваная пастаноўка пад рэжысурай Яўгена Набеева. Нібыта ажыўшыя помнікі, шэрыя фігуры паказалі не толькі трагізм і боль вайны, але і стойкасць і мужнасць нашага народа. Сказаць, што пастаноўка была шыкоўнай, значыць, нічога не сказаць. Усяго за некалькі мінут яна прымусіла многіх плакаць...

Изображение 29

Изображение 30

Изображение 31

Изображение 32

Изображение 33

Сяргей Шматаў, Ніна Пучынская і ваенны камісар раёна Віталь Грамніцкі ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ветэранам юбілейныя медалі і сувеніры. Падарункі атрымалі і ганаровыя грамадзяне Браслаўскага раёна, якія праявілі сябе не толькі на франтах Вялікай Айчыннай, але і падчас мірнай працы.

Изображение 34

Изображение 35

Изображение 36

Адбылася акцыя “Спяваем гімн разам”.

Затым калона рушыла да помніка загінулым воінам, дзе прайшоў мітынг-рэквіем. Перад прысутнымі выступілі старшыня райвыканкама Сяргей Шматаў, старшыня савета ветэранаў Іван Цялежнікаў, першы намеснік начальніка аддзела пагранічнай службы “Опса” Полацкага памежатрада Аляксандр Кусцінскі, вучаніца СШ №1 Дар’я Еўдакімава. Цішыню хвіліны маўчання разарвалі стрэлы салюта.

Изображение 40

Изображение 37

Изображение 39

Изображение 41

Изображение 38

Изображение 42

Працягнулі святочны дзень тэматычная выстава і канцэрт у раённым Доме культуры, творчы вечар па матывах кінафільма “Вайна пад стрэхамі”, канцэрт групы “Атлантыка” і дыскатэка на Замкавай гары.

Вячаслаў КАЛАДЫНСКІ
Фота аўтара

Читайте также

«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».