Опубликовано: 16 января 2014, 16:12
37

На Браслаўшчыне выбіраюць лепшага настаўніка

З 8 па 31 студзеня праводзіцца раённы этап рэспубліканскага конкурсу прафесійнага майстэрства педагагічных работнікаў “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь – 2014”.

Конкурс адбываецца на базе гарадскіх школ, гімназіі і ясляў-сада №3. Сёлета ён праходзіць ўжо дзявяты раз, а яго гісторыя бярэ свой пачатак з 1990 года, піша “Браслаўская звязда”.

Дарэчы, першае такое “спаборніцтва” праводзілася ў кафэ, дзе цяпер знаходзіцца “Сузор’е”, і першым пераможцам тады стаў настаўнік гісторыі з СШ №1 Іван Храпан.

У гэтым годзе ў конкурсе прымаюць удзел чатырнаццаць педагагічных работнікаў (11 настаўнікаў-прадметнікаў і 3 выхавальнікі) з дзвюх устаноў дашкольнай адукацыі і 10 агульнай сярэдняй.

Конкурсныя мерапрыемствы ўключаюць у сябе псіхолага-педагагічнае тэсціраванне, пытанні па тэорыі і методыцы выкладання прадмета, педагогіцы і псіхалогіі, мультымедыйную і публічную самапрэзентацыю, адкрыты ўрок у незнаёмым класе, завочнае пісьмовае і публічнае прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці па зададзенай тэме.

Асаблівасць дадзенага конкурсу ў тым, што на ўсіх этапах ён праводзіцца па 7 намінацыях: “Фізіка, астраномія, матэматыка, інфарматыка”, “Замежная мова”, “Руская, беларуская мова і літаратура”, “Пачатковыя класы”, “Музыка, выяўленчае мастацтва, працоўнае навучанне, чарчэнне, фізкультура і здароўе, дапрызыўная падрыхтоўка”, “Гісторыя, грамадазнаўства, геаграфія, хімія, біялогія”, “Выхавальнік дашкольнай адукацыі”.

Сіла розуму і тэхналагічнасць сваёй дзейнасці, лідарскія якасці, уменне прэзентаваць свой вопыт і ідэі, мабілізацыя інтэлектуальных, духоўных і маральных сіл – вось тыя якасці, якія вызначаць паспяховасць выступлення канкурсантаў у гэтым спаборніцтве.

Сем пераможцаў у намінацыях, якіх вызначыць кампетэнтнае журы, узнагародзяць 1 лютага. Іх і накіруюць на абласны этап.

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

«На энтузиазме в стадион каждый вносит свою лепту». ФК «Металлург» в Молодечно собрал детей на стадионе, который их родители сделали сами
Посоревноваться, побеситься и угоститься смогли молодечненские дети в микрорайоне «Фестивальный» на самодельном стадионе, который их родители вот уже более трех лет сооружают сами за свой счет. На спортивный праздник 1 июня всех пригласил футбольный клуб «Металлург».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».