Опубликовано: 05 августа 2016, 11:17
54

Мастакі з усёй Беларусі з'ехаліся на пленэр у пасёлак Друя, што на Браслаўшчыне (фота)

Пленэр мастакоў з усёй Беларусі праходзіў у ліпені на базе манастыра пры касцёле Найсвяцейшай Троіцы ў Друі.

Ініцыятарам яго правядзення выступіў мясцовы ксёндз Сяргей Сурыновіч. Сёлета пленэр праходзіў другі раз і сабраў значна больш удзельнікаў, паведамляе 4 жніўня сайт газеты “Браслаўская звязда”.

У гэтым годзе на ўдзел у ім былі пададзены 82 заяўкі, але адабранымі аказаліся толькі 32 мастакі. Сярод удзельнікаў – мэтры беларускага мастацтва, чые работы захоўваюцца ў розных музеях Беларусі і замежжа: сімвалісты Марта Шматава і Алесь Пушкін, мультыплікатар і акварэліст Дзмітрый Сурыновіч, “нумар адзін” у беларускім авангардзе Вольга Сазыкіна і пачынаючыя мастакі, будучыя зоркі жывапісу.

– Выбраць самых лепшых для ўдзелу ў пленэры было складана, дапамагала рабіць адбор мастачка з Мінска, іканапісец Вольга Куваева, – расказаў ксёндз Сяргей Сурыновіч. – У Друю прыехалі творцы з Мінска, Брэста, Магілёва.

Изображение 1

Изображение 2

На працягу тыдня Друя і яе наваколлі ўяўлялі сабой адну вялікую мастацкую майстэрню, у розных куточках якой удзень мастакі тварылі, а вечарам збіраліся разам і абмяркоўвалі свае работы. Падчас пленэру было створана больш за сотню карцін рознага накірунку сучаснага жывапісу: ад авангардызму і сімвалізму да рэалізму. Кожны творца па-свойму ўбачыў Друю і яе вулачкі, пейзажы, касцёл, людзей.

Так, мастачка Марта Шматава прадставіла Друю ў вобразе жанчыны з сінімі косамі і чырвонымі каралямі. Як патлумачыла аўтар, косы – рэкі Дзвіна і Друйка, а каралі – кроплі крыві, якая пралілася падчас Вялікай Айчыннай вайны. Такое параўнанне прыйшло, па прызнанні Марты Шматавай, калі яна знаходзілася на мосце і глядзела ў Друйку, водарасці якой нагадалі валасы жанчыны. Менавіта гэтую карціну многія назвалі сімвалам пленэру.

– Шчыра кажучы, я ўпершыню на пленэры, – прызналася мастачка. – Пішацца мне тут цудоўна, спакойна. Пасля працы ёсць добрая магчымасць пагаварыць з калегамі пра мастацтва, абмеркаваць творы.

– Друя зачаравала сваёй аўрай, – падзялілася ўражаннямі Вольга Сазыкіна. – Тут на кожным кроку датыкаешся да гісторыі – вельмі цікавае мястэчка. Нас гасцінна прынялі.

Душэўную і гасцінную атмасферу, якая панавала ў Друі, адзначалі ўсе ўдзельнікі пленэру. Завяршыўся ён адкрыццём вернісажу, на якім былі прадстаўлены ўсе работы мастакоў. Як і ў мінулым годзе, кожны з іх пакінуў па некалькі карцін у Друі для мастацкай галерэі, адкрыць якую марыць гаспадар пленэру ксёндз Сяргей Сурыновіч.

Па матэрыялах сайта газеты “Браслаўская звязда”
Фота з сайта braslav-star.by

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».