Опубликовано: 18 августа 2016, 10:03
32

Браслаўскія байкеры наладзілі мотапілігрымку да росіцкай святыні

На мінулым тыдні ў Росіцу на ўрачыстасці ў гонар благаслаўлёных мучанікаў айцоў Юрыя Кашыры і Антонія Ляшчэвіча з Браслава адправілася першая пілігрымка матацыклістаў.

Перад выездам у браслаўскім касцёле арганізатар мерапрыемства, сам байкер са стажам, нагадаў прысутным, што мэта пілігрымкі – у чарговы раз узгадаць подзвіг мучаніцтва росіцкіх святароў і жыхароў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, а таксама памаліцца за загінулых матацыклістаў. Пасля блаславення калона рушыла ў дарогу. Аб гэтым 17 жніўня паведамляе сайт газеты «Браслаўская звязда».

Амаль праз гадзіну пілігрымы прыбылі ў Росіцу да касцёла Найсвяцейшай Тройцы, дзе іх сустрэў пробашч мясцовай парафіі айцец Часлаў Курэчка. Святар акрапіў браслаўчан і іх матацыклы.

Пасля ўдзелу ў святой імшы, пілігрымы наведалі месца спалення жыхароў вёскі Росіца разам са святарамі, дзе ўсклалі вянок і ўшанавалі памяць загінулых.

Па матэрыялах сайта газеты «Браслаўская звязда»

Читайте также

В деревне Таборы Минского района задержаны 7 иностранцев, которые сортировали овощи, хотя должны были работать в такси
Сотрудники управления по гражданству и миграции УВД Миноблисполкома совместно с коллегами из Минского РУВД в ходе проверки рыночного комплекса «Новый Лебяжий» (деревня Таборы) в одном из закрытых павильонов выявили 7 граждан Туркменистана, выполнявших работу по сортировке овощей в нарушение законодательства о внешней трудовой миграции.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.