Опубликовано: 14 февраля 2012, 11:37
40

Браслаўская бібліятэка арганізуе флэш-моб у дзень роднай мовы

Бібліятэкары Браслаўшчыны арганизуюць раённую бібліятэчную акцыю “Час чытаць на роднай мове”, якая стартуе ў Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага.

21 лютага адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы, упершыню абвешчаны ЮНЭСКА ў 1999 годзе. Гэта арганізацыя падкрэслівае, што мова – самы моцны інструмент чалавечых зносін, а моўная разнастайнасць з’яўляецца агульнасусветнай каштоўнасцю. Як мы, жыхары Беларусі, можам адзначыць гэты дзень, чым дапамагчы росквіту мовы Скарыны і Гілевіча сёння? Бібліятэкары Браслаўскага раёна заклікаюць усіх чытачоў, жыхароў і гасцей Браслаўшчыны далучыцца да ўдзелу ў раённай бібліятэчнай акцыі “Час чытаць на роднай мове”, якая сімвалічна стартуе менавіта ў Міжнародны дзень роднай мовы. Аб гэтым паведамляе партал braslav-star.by.

На працягу акцыі, якая будзе доўжыцца да Дня беларускага пісьменства і друку ў пачатку верасня, у бібліятэках запланаваны шэраг мерапрыемстваў для дзяцей і дарослых па папулярызацыі твораў беларускіх класікаў і сучасных кніг беларускамоўных аўтараў: адкрытыя прагляды літаратуры, электронныя прэзентацыі, сустрэчы з паэтамі, літаратурныя гадзіны, паэтычныя вечарыны, выпуск інфармацыйнай друкаванай прадукцыі да юбілеяў беларускіх пісьменнікаў.

У Браслаўскай цэнтральнай бібліятэцы 21 лютага адбудзецца флэш-моб “Сёння размаўляем па -беларуску”. Наведвальнікам бібліятэкі будзе прапанавана паспрабаваць карыстацца толькі беларускай мовай. Адпаведна, бібліятэкары лічаць сваім абавязкам таксама ў гэты дзень размаўляць толькі па-беларуску. Для работнікаў бібліятэк, зрабіць гэта няцяжка: уся дакументацыя Браслаўскай ЦБС вядзецца на роднай мове, большасць мерапрыемстваў праводзіцца па-беларуску, звесткі і рэкламныя матэрыялы на інфармацыйных стэндах бібліятэк, у большасці, таксама.

Давайце паспрабуем пачаць кожны з сябе: зранку сказаць сваім блізкім “добрай раніцы”, “калі ласка”, калегам – “прывітанне”, “прабачце”, сябрам – “дзякуй”, “да пабачэння”. Пачнём дзень з гэтых родных слоў, станем бліжэй адзін да аднаго, адчуем сябе сапраўднымі беларусамі!

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».