Опубликовано: 27 февраля 2012, 11:32
50

1 сакавіка ў Мінску адбудзецца прэзентацыя двухтомнага выдання “Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць”

Двухтомная публікацыя “Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць” з’явілася ў выніку польска-беларускага навуковага супрацоўніцтва.

1 сакавіка а 11.00 у аўдыторыі № 304 Філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (вул. Карла Маркса, 31) адбудзецца прэзентацыя двухтомнага выдання “Браслаўшчына. Памяць і сучаснасць” пад рэдакцыяй праф. Эльжбеты Смулковай. Аб гэтым паведамляе партал budzma.org.

Яна прадстаўляе актуальную соцыялінгвістычную сітуацыю і стан беларускіх, польскіх і літоўскіх гаворак, на якія моцна ўплывае руская мова. Высновы зроблены на падставе палявых даследаванняў, якія праводзіліся сярод вясковага насельніцтва ў 1997 – 2007 гадах у многанацыянальным Браслаўскім раёне Віцебскай вобласці на Беларусі. Пасля змены дзяржаўных межаў у яго склад увайшла значная частка былога Браслаўскага павету Віленскага ваяводства. Моўная сітуацыя прадстаўлена на фоне гісторыі рэгіёну і калектыўнай памяці яго жыхароў. Выбраныя расповеды і дыялогі, у якіх узгадваецца досвед Другой Сусветнай вайны, расказваецца аб міграцыях насельніцтва, цяжкасцях пасляваеннага жыцця і сённяшніх днях, а таксама аб праблемах самаідэнтыфікацыі рэспандэнтаў і іх стаўленні да розных моў, што суіснуюць у рэгіёне, складаюць ІІІ частку тома, названую Сведчанні насельніцтва.

Изображение 1

Удзельнікамі прэзентацыі будуць навуковы рэдактар і сааўтар праф. Эльжбета Смулкова (Польшча), рэцэнзент праф. Генадзь Цыхун, сааўтары Вольга Гушчава, Алена Казанцава, Анатоль Вялікі, Алесь Смалянчук, Ірына Будзько (Беларусь)
і інш. Мадэратар – Сяргей Важнік.

Праект арганізаваны Польскім Інстытутам у Мінску і Кафедрай тэарэтычнага і славянскага мовазнаўства БДУ.

budzma.org

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».