Опубликовано: 12 июня 2023, 13:02
3321

«У гэтых Нарачах можна галаву зламаць!» Богатая история и отсутствие кафе. Что нужно знать, путешествуя по загадочному Нарочанскому краю

Отправляемся в путь по селениям возле озера Нарочь, рассказываем их историю и даем советы тем, кто отправляется сюда впервые.

Сапраўды, зламаць галаву ў Нарачах можна. Да 1964 года назву Нарач мела толькі само возера. А потым пачалося!
Вёску Купа, разам з Урлікамі і Сцепянёва  зрабілі курортным пасёлкам Нарач, мястэчка Кабыльнік стала вёскай Нарач, гасцініца, санаторый, дом адпачынку, саўгас і шмат іншае называлася Нарач. Часта бывае, што людзі выйдуць з маршруткі і не могуць разабрацца, якая Нарач ім патрэбна. Мясцовыя жыхары называюць да гэтай пары курортны паселак Нарач - Купа, а аграгарадок Нарач - Кабыльнік.

1686564066

Калі вы хочаце паглядзець штосьці сапраўды цікавае, то пажадана наведаць менавіта Кабыльнік. Першы ўспамін пра гэты гарадок датуецца XV стагоддзем. Некалі гэта быў цэнтр таргоўлі і жыцця Нарачанскага краю. Нягледзячы на тое, што пасярод цэнтральнай плошчы пабудаваны вялікі сучасны будынак, можна прабегчы вокам па яе межах і ацаніць былы памер.
У канцы XIX – пачатку XX стагоддзя ў Кабыльніку былі і царква, і касцёл, і сінагога, працавала багадзельня, чатыры крамы, паштовая станцыя, вадзяны млын, вінакурня, народнае вучылішча і пяць разоў на год праходзілі базары.

1686564071

Сёння гэта звычайны аграгарадок з афіцыйнай назвай Нарач. Але ёсць сэнс прыехаць сюды і пабачыць прыгожы касцёл, каменную царкву, частку закінутага парка, дзе калісьці размяшчалася сядзіба пана Пікутоўскага, рэшткі панскага бровара на тэрыторыі сучаснага прадпрыемства, перабудаваны ў сядзібу свіран, гаспадарчую пабудову, якая засталася ад сядзібы,  старажытныя яўрэйскія могілкі і мемарыял на месцы расстрэлу яўрэяў у час Вялікай Айчыннай вайны,  нямецкія могілкі Першай сусветнай вайны, брацкую магілу чырвонаармейцаў.

1686557793

1686564057

Адзін мінус будзе пры наведванні гэтых месцаў - адсутнасць хоць якога-небудзь кафэ або сталовай. Таму, складайце лусту з сабой, каб было чым падсілкавацца, і ў шлях!

Зоя Серада

Фота аўтара

Читайте также

В Молодечненском районе задержали водителя, который вывез с территории предприятия более 220 кг муки
При проведении рейдовых мероприятий, направленных на выявление правонарушений и хищений, в Молодечненском и Дзержинском районах задержаны работники предприятий.
«Дима так дал бельгийцу по печени, что тот аж закричал». Молодечненский боксер Дмитрий Асанов в Канаде побил бойца из шоколадно-пивной страны
Профессиональный боксер, выпускник молодечненской гимназии №6 Дмитрий Асанов перед белорусским рассветом 11 апреля побил в Канаде бельгийского соперника, который почти в четыре раза опытнее. В десятом раунде Франческо Патера получил от белоруса сильнейший удар в печень.
Вилейчанин Иван Литвинович победил на этапе Кубка мира в Италии
Уроженец Вилейки, двукратный олимпийский чемпион Иван Литвинович, подтвердил свой высокий класс на втором этапе Кубка мира по прыжкам на батуте, который завершился в итальянском Риччоне.