Опубликовано: 04 апреля 2014, 16:10
110

Занальнае свята «Тэатральная вясна – 2014» прымае 5 красавіка Глыбокае (ПРАГРАМА)

Плануецца, што свае пастаноўкі на ім прадставяць народныя аматарскія тэатральныя калектывы з Докшыц, Браслава, Лепеля і іншых гарадоў вобласці.

Як паведаміла Kraj.by дырэктар раённага арганізацыйна-метадычнага цэнтра аддзела ідэалагічнай работы райвыканкама Алена Заяц, свята прысвечанае 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Свае пастаноўкі прадставяць народныя калектывы з Верхнядзвінска, Лепеля, Браслава, Міёраў, Наваполацка, Докшыц і Полацка.

Журы будзе ацэньваць работы па наступных крытэрыях:

- выкарыcтанне беларускай нацыянальнай спадчыны;

- сучаснасць ідэі спектакля, яго маральная і эстэтычная накіраванасць;

- навізна і актуальнасць творчай задумы спектакля;

- кампазіцыйная цэласнасць;

- мастацкі ўзровень і стылістычнае адзінства.

Яшчэ адзін занальны этап «Тэатральнай вясны – 2014» адбыўся 26 сакавіка ў Лёзне.

У кожнай зоне па выніках конкурснага прагляду вылучаюцца пераможца (Гран-пры) свята, прызёры (1, 2, 3 месцы) у дзвюх намінацыях: драматычны спектакль і малыя тэатральныя формы (монаспектакль, літаратурна-музычная кампазіцыя, ансамбаль чытальнікаў). Таксама журы адзначыць дыпломамі лепшыя калектывы па дадатковых намінацыях: лепшае сцэнічнае ўвасабленне класічнай сусветнай і нацыянальнай беларускай драматургіі, лепшае сцэнічнае ўвасабленне твораў сучасных беларускіх аўтараў, лепшая рэжысура, лепшая сцэнаграфія, лепшая мужчынская роля, лепшая жаночая роля і інш.

У межах «Тэатральнай вясны – 2014» праходзіць дабрачынная акцыя «Пасылка франтавікам». Калектывы-ўдзельнікі па сваім жаданні рыхтуюць падарунак ветэранам вайны, якія будуць запрошаныя на свята.

У Глыбокім свята пройдзе 5 красавіка ў  Доме культуры. Пачатак аб 11-й гадзіне.

Изображение 1

Фотарэпартаж са свята можна паглядзець ТУТ.

Яўген ЦЯЛІЦА

Читайте также

В Воложинском районе продают на аукционе деревянный дом АТС. Начальная цена — 25500 рублей
На аукцион выставлено одноэтажное бревенчатое здание АТС с пристройкой, расположенное в деревне Белокорец Воложинского района.
В Докшицком районе из-за животновода недоедали коровы
Сотрудники БЭП Докшицкого РОВД выявили факт хищения гранулированного комбикорма на местном сельхозпредприятии.
Третяк встал в ворота и не позволил «Гомелю» забить молодечненцам много. Но наши все равно проиграли
Два воспитанника молодечненской футбольной школы 10 мая дебютировали в высшей лиге в игре против «Гомеля». У ФК «Молодечно» новый главком, но беды старые. Две беды в одном решающем голе – мяч, как не раз это бывало, забит в раздевалку и после стандарта.