Опубликовано: 12 апреля 2016, 15:20
61

Замкавая гара ў Браславе 28-29 мая ператворыцца ў сярэднявечнае паселішча

Міжнароднае свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы” пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь уключана ў пералік культурных мерапрыемстваў, фінансуемых з рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў.

У гэтым годзе мерапрыемства запланавана на 28-29 мая. Менавіта ў гэты час над горадам зноў загучаць песні ў выкананні тысячнага хору і запрошаных калектываў з розных краін, танцоры здзівяць старадаўнімі танцамі, а Замкавая гара ператворыцца ў сярэднявечнае паселішча. Разам з тым чакаюцца і новаўвядзенні. Напрыклад, канцэрт артыстаў беларускай эстрады.

Усіх сакрэтаў арганізатары свята не раскрываюць. Падрыхтоўка да яго цяпер у разгары, складаецца падрабязная праграма, вядуцца перамовы з калектывамі розных краін. Словам, “Браслаўскія зарніцы” ў 2016 годзе абяцаюць быць яскравымі і запамінальнымі як для даўніх прыхільнікаў, так і гасцей, якія ўпершыню пабываюць на іх.

Як праходзіла свята, у мінулыя гады, можна паглядзець ТУТ.

Па матэрыялах сайта Браслаўскага райвыканкама

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.