Опубликовано: 22 января 2015, 16:01
58

Выставу браслаўчанкі Наталлі Парахневіч адкрылі ў Латвіі (ФОТА)

20 студзеня ў Краслаўскім гістарычным і мастацкім музеі адбылося адкрыццё выставы кіраўніка клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў “Ля возера” Наталлі Парахневіч “Колеры натхнення”.

Край.бай анансаваў гэтую падзею. З дэкаратыўнымі пано гэтай выставы браслаўчане і госці горада маглі пазнаёміцца яшчэ восенню мінулага года.

Як адзначыла дырэктар Браслаўскага аб’яднання музеяў Надзея Дударонак, гэта выстава з’яўляецца першай міжнароднай выставай у Краслаўскім музеі. Дырэктар установы Вальдэмар Гекіш паведаміў, што дагэтуль тут выстаўляліся толькі творы мастакоў Латгаліі.

Изображение 4

Па словах Надзеі Дударонак, ужо на адкрыцці стала відавочна, што творчасць Наталлі Парахневіч закранула краслаўцаў непаўторнымі сюжэтамі і шматкаляровасцю. Высокую ацэнку работам Наталлі далі фотамастакі, мастак Андрэй Гаргоц, а словы ўдзячнасці выказалі прадстаўнікі гарадской думы, члены беларускага культурнага таварыства ў Краславе “Вясёлка”.

Изображение 2

Надзея Дударонак падкрэсліла: нягледзячы на цяжкасці, звязаныя з перасячэннем мяжы, музей будзе працягваць супрацоўніцтва з установамі культуры замежжа.

Изображение 1

Па матэрыялах, прадастаўленых Край.бай дырэктарам Браслаўскага аб’яднання музеяў Надзеяй ДУДАРОНАК
Фота прадастаўлены Край.бай Надзеяй ДУДАРОНАК

Читайте также

Рост ЖКУ, льготы на жилье и отключение горячей воды: что меняется в июне
С началом июня в Беларуси вступают в силу важные изменения, которые затронут практически всех: от жильцов квартир и многодетных семей до школьников, студентов и путешественников.
Водитель новой Belgee в Молодечно лишь немного расстроился, когда лесовоз поцарапал ему крыло
В Молодечно на Вередовской улице микрорайона Великое Село 31 мая лесовоз МАЗ платформой зацепил припаркованную китайскую иномарку Belgee 2024 года выпуск. Люди в дорожно-транспортном происшествии не пострадали. На месте работали сотрудники ГАИ.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.