Опубликовано: 10 сентября 2013, 21:55
88

Выстава мастака Чэслава Жуселя пачала працаваць у Браславе (ФОТА)

У Музеі традыцыйнай культуры ў Браславе адчынілася выстава карцін мясцовага мастака Чэслава Жуселя, які працуе ў манеры інсітнага мастацтва (прымітывізму). Выстава будзе працаваць на працягу аднаго месяца.

Экспазіцыя была прадстаўлена паўсотняй прац, паведамляе westki.info.

Аўтар піша сюжэтныя кампазіцыі, прысвечаныя вясковаму побыту, народным святам. Мастака натхняюць уласныя ўспаміны, таму шмат прац прысвечана дзяцінству аўтара.

Імпрэза распачалася беларускімі спевамі

Изображение 1

Неаднаразова мастак быў удзельнікам выстаў інсітнага мастацтва, якія адбываліся ў Віцебску. Браў удзел у Маскоўскім міжнародным фестывалі наіўнага мастацтва і творчасці аўтсайдэраў у 2010 годзе.

Мастак распавядае аб сваім жыцці

Изображение 2

Чэслаў Жусель нарадзіўся ў 1948 годзе на Браслаўшчыне ў вёсцы Пяткунішкі. Як прызнаецца сам мастак, скончыў ён “ажно чатыры школы” (пачатковую, базавую і сярэднюю), у Відзах скончыў вучылішча. Любіў маляваць з ранняга дзяцінства. Трымцела заўсёды ў душы: хацеў фарбы. Аднойчы таемна ад бацькоў збег у мястэчка Опсу за акварэльнымі фарбамі. Так мастак упершыню пачаў маляваць. Пазней была армія, там было не да малявання. Калі ўжо Чэслаў Язэпавіч працаваў на будаўніцтве ў Маладзечне, фарбы набыў, але іх хутка скралі.

Як кажа сам Чэслаў Язэпавіч, сур’ёзна ўзяўся за маляванне, калі стала стаў жыць у Браславе. Атрымоўвалася ўсё лепш і лепш.

Некалі ў Браславе каля кінатэатра была кніжная крама, дзе мастак набыў кніжку “Второе призвание”, прачытаў і вырашыў, што варта паступіць у Маскву ў Завочны народны універсітет мастацтваў. Гэта было ў 1985 годзе. Курс каштаваў 40 рублёў. Скончыў вучобу ў 1991 г., аддзяленне “Выяўленчае мастацтва”.

Чэслаў Жусель тлумачыць сюжэты сваіх прац

Изображение 3

"Здымак на памяць". (Чэслаў Жусель у дзяцінстве разам са сваёй маці)

Изображение 4

"Аўтапартрэт"

Изображение 5

Паводле westki.info

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
Водитель новой Belgee в Молодечно лишь немного расстроился, когда лесовоз поцарапал ему крыло
В Молодечно на Вередовской улице микрорайона Великое Село 31 мая лесовоз МАЗ платформой зацепил припаркованную китайскую иномарку Belgee 2024 года выпуск. Люди в дорожно-транспортном происшествии не пострадали. На месте работали сотрудники ГАИ.
Рост ЖКУ, льготы на жилье и отключение горячей воды: что меняется в июне
С началом июня в Беларуси вступают в силу важные изменения, которые затронут практически всех: от жильцов квартир и многодетных семей до школьников, студентов и путешественников.