Опубликовано: 19 февраля 2013, 15:37
69

У музеі можна прасачыць тэатральную гісторыю Браслаўшчыны

У гісторыка-краязнаўчым музеі пачала працаваць выстава, прысвечаная тэатральнай культуры Браслаўшчыны.

У экспазіцыі прадстаўлены матэрыялы аб першых згадках тэатральных прадстаўленняў на Браслаўшчыне, а таксама спробах арганізацыі беларускага аматарскага тэатра, піша «Браслаўская звязда».

Найбольш раннія фотасведчанні сцэнічных выступленняў адносяцца да 1920-1930–х гг., калі ў Друі пры польскай гімназіі імя Стэфана Баторыя была створана аматарская суполка, якую ўзначалілі айцец кляштара марыянаў Андрэй Цікота і прафесар Антоній Голубеў. На выставе прадстаўлены фотаматэрыялы, на якіх зафіксаваны выступленні гэтага тэатра.

Неўзабаве пасля вайны ў Браславе з’явіліся афішы, якія паведамлялі пра прэм’еры спектакляў, пастаўленых самадзейнымі артыстамі. Так, тэатральны гурток з’явіўся пры Браслаўскім РДК у 1944 годзе і хутка заваяваў прызнанне. Вядомасць калектыву прынеслі спектаклі “Плошча кветак”, “Паўлінка”, “Прымакі”. З 1948-га па 1972 год з шасцігадовым перапынкам тэатр узначальваў Васіль Пятровіч Галкін – таленавіты рэжысёр.

Асобная частка экспазіцыі прысвечана дзейнасці народнага тэатра ў Браславе ў мінулым і на сучасным этапе. На выставе можна пабачыць і фота з выступленняў тэатральнага калектыву каталіцкага касцёла, які неаднойчы быў высока адзначаны гледачамі.

Выстава будзе дзейнічаць на працягу двух месяцаў.

Па матэрыялах «Браслаўскай звязды»

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.