Опубликовано: 09 февраля 2016, 18:36
49

У Інтэрнеце знойдзены ўнікальны ВІДЭАЗАПІС 1940 года з Чэславам Сіповічам, які выхоўваўся ў кляштары на Браслаўшчыне

Відэазапіс, на якім будучы іерарх выконвае абавязкі дыякана на грэка-каталіцкай літургіі, быў зроблены ў Папскім каледжы «Русікум» 15 красавіка 1940 года.

Біскуп Чэслаў Сіповіч, адзін з беларускіх святароў, які заснаваў Беларускую бібліятэку і музей ў Лондане, у 1940 годзе быў яшчэ дыяканам, вучыўся і жыў у Рыме. Аб гэтым 8 лютага піша catholic.by са спасылкай на беларускую рэдакцыю Ватыканскага радыё і на кнігу айца Аляксандра Надсана «Біскуп Чэслаў Сіповіч: сьвятар і беларус».

Знайшоў ролік на Youtube ксёндз Аляксей Ляшко, які зараз вучыцца ў Швейцарыі, апублікаваў спасылку ксёндз Сяргей Сурыновіч з Друі.



Чэслаў Сіповіч, які нарадзіўся ў 1914 годзе, паходзіў са шматдзетнай сялянскай сям’i беларусаў-католікаў Вінцэнта Сіповіча i Ядвігі Тычкі. Выхоўваўся ў Друйскім кляштары айцоў марыянаў (Браслаўскі раён), вучыўся ў Вільні і Рыме, абараніў доктарскую працу.

Изображение 2

Атрымаў прэзбітэрскае пасвячэнне 16 чэрвеня 1940 года, з 1947 года стаў рэктарам Беларускай каталіцкай місіі ў Вялікабрытаніі. Хіратонія на біскупа адбылася 4 жніўня 1960 года. Удзельнік Другога Ватыканскага Сабору, дзе быў абраны ў камісію па справах Усходніх Цэркваў. Генерал супольнасці айцоў марыянаў у Рыме (1963-1969).

Біскуп Чэслаў Сіповіч актыўна займаўся не толькі духоўнай, але і беларускай грамадска-культурнай працай. Імкнуўся ён таксама быць прыкладам братэрскай любові, асабліва звяртаючы ўвагу на тое, каб не было канфліктаў паміж беларусамі-католікамі і беларусамі-праваслаўнымі.

Біскуп Сіповіч урачыста ўносіць святое Евангелле перад пачаткам сесіі Другога Ватыканскага Сабору. 12 лістапада 1965 года, дзень святога Язафата, арцыбіскупа Полацкага

Изображение 1

Паводле
catholic.by
Відэа з сайта www.youtube.com

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.