Опубликовано: 13 февраля 2014, 21:11
37

Самадзейныя калектывы Браслаўшчыны паказалі сваю творчасць (ФОТА)

“Родныя спевы над Белаю Руссю” – пад такой агульнай назвай праходзілі агляды мастацкай самадзейнасці творчых калектываў Браслаўскага раёна.

Як паведамляе 11 лютага “Браслаўская звязда”, прысвячаліся яны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Многія падрыхтавалі традыцыйныя нацыянальныя абрады – “Калядкі”, “Радзіны”, “Багач”, “Тыдзень русалак”. Супрацоўнікі Опсаўскага цэнтра літаратуры і адпачынку прадставілі на суд гледачоў і камісіі абрад “Вяселле”. Пасля гэтага абраду работнікі Гірэйшанскага клуба паказалі “Радзіны”.

Пад назвай “Спяваю для цябе, Беларусь!” прайшоў таксама справаздачны канцэрт Відзаўскага ДК. Відзаўчане парадавалі выступленнем сваіх дзіцячых танцавальных калектываў, піша газета.

Песнямі парадавалі прысутных маладыя салісты ўзорнай студыі эстраднай песні “Фартуна” Сабіна Шчэціна, Дзіяна Баган, Злата Адамовіч, Настасся Кандрацьева, а таксама выкладчык Відзаўскай дзіцячай школы мастацтваў Канстанцін Багушэвіч.

Сюрпрызам стала выступленне зямлячкі, лаўрэата многіх міжнародных песенных конкурсаў, стыпендыяткі спэцыяльнага фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Яны Павініч.

Парадаваў і народны ансамбль народнай песні “Відзаўчанка”, паведамляе “Браслаўская звязда”.

Пасля відзаўчан сваю канцэртную праграму паказалі і самадзейныя артысты з Казян. У ёй свае здольнасці раскрылі юныя Юля Карнышова, Дзіяна Пупіна. А таксама выступіла жаночая вакальная група ААТ “Новая Гвардыя”.

Арыгінальным па пастаноўцы і падыходзе атрымаўся агляд мастацкай самадзейнасці ў Ахрэмаўскім цэнтры нацыянальнай культуры. Усе, хто прыйшоў на свята, маглі напачатку азнаёміцца з работамі майстрыхі Марыі Цясюль, якая прадставіла вышываныя рэчы на рэлігійную тэму, і з работамі з бісеру Наталлі Пяткун.

Сама ж канцэртная праграма была цалкам прысвечана ваеннай тэме. У ёй прынялі ўдзел салісты з гуртка вакалістаў, які працуе пры цэнтры, Каця Арцімовіч і Паліна Свікліс, дарослыя выканаўцы Леанід Лаўрыновіч, Таццяна Крот, Міхаіл Героеў, Мікалай Красоўскі. У гэты вечар упершыню прагучала песня на словы і музыку Леаніда Лаўрыновіча “Браслаўшчына”. Дарэчы, яе дэбют адбыўся на абласным свяце-конкурсе “На зямлі святой Сафіі” у Полацку. Песня была адзначана двума дыпломамі.

Прайшла сустрэча гледачоў з народным ансамблем беларускай песні “Сябрына”. У калектыве з’явіўся новы саліст Аляксандр Лявончанка, з якім многія песні загучалі па-новаму.

На аглядзе ў Ахрэмаўцах прысутнічала намеснік старшыні райвыканкама Іна Лысенка, якая дала высокую ацэнку выступленню самадзейных артыстаў.

На ўсіх канцэртах прысутнічалі старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў.

Лепшыя калектывы прымуць удзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, якое будзе прысвечана падвядзенню вынікаў спаборніцтва сярод прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў народна-гаспадарчага комплексу за 2013 год.

Изображение 1

Изображение 2

Изображение 3

Изображение 4

Изображение 5

Изображение 6

Изображение 7

Изображение 8

Изображение 9

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.