Опубликовано: 15 апреля 2013, 14:46
62

Персанальная выстаўка “Паданні Браслаўшчыны” адкрылася ў Паставах

У Доме рамёстваў “Стары млын” адкрылася выстава самадзейнага мастака з Браслаўшчыны Яна Рыдзікі.

Як піша 12 красавіка “Пастаўскі край”, у сябе на радзіме Ян - фігура дастаткова вядомая і адметная. Нягледзячы на тое, што амаль усё жыццё ён адпрацаваў настаўнікам біялогіі ў школе (зараз ужо на пенсіі), з маленства захапляецца маляваннем і прысвячае гэтаму занятку кожную вольную хвіліну.

Перавагу аддае алейнаму жывапісу, спрабуючы сябе ў розных жанрах: партрэт, нацюрморт, пейзаж, гістарычны. Але больш за ўсё мастаку-самавучку падабаецца маляваць прыроду, і з асаблівай асалодай ён працуе над эцюдамі. Ян Рыдзіка - удзельнік мноства выстаў Браслаўскага раённага аб’яднання музеяў, таксама мае за плячыма некалькі персанальных выстаў. З апошняй з іх - “Паданні Браслаўшчыны” - цяпер маюць магчымасць пазнаёміцца і пастаўчане.

Экспазіцыя складаецца з двух дзясяткаў карцін, на якіх паўстае гісторыя браслаўскага краю, занатаваная ў народнай памяці ў выглядзе легенд і паданняў.

Многія паданні маюць пад сабой рэальную глебу: апавядаюць пра рэальна існаваўшых асоб або падзеі. Прыкладам можа служыць легенда пра Іказненскі замак, які быў узведзены Янам Сапегам пасля 1504 года; пра княгіню Алену, жонку Аляксандра Ягелончыка, якая атрымала Браслаў і навакольныя землі ў падарунак ад мужа ў 1501 годзе, і некаторыя іншыя.

Кожную сваю работу мастак суправаджае тэкстам легенды, з якога становіцца зразумелай сутнасць убачанага на карціне.

“Паданні Браслаўшчыны” экспануюцца ў малой зале Дома рамёстваў. А па суседстве з імі, у вялікай зале, адкрылася выстава дыпломных і курсавых работ студэнтаў мастацка-графічнага факультэта Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта, якія займаліся і займаюцца на кафедрах методыкі выкладання выяўленчага мастацтва і дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Усяго работ каля 40: вышыўка, бацік, вязанне кручком, графіка і жывапіс.

Па матэрыялах “Пастаўскага краю”

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
Рост ЖКУ, льготы на жилье и отключение горячей воды: что меняется в июне
С началом июня в Беларуси вступают в силу важные изменения, которые затронут практически всех: от жильцов квартир и многодетных семей до школьников, студентов и путешественников.
Водитель новой Belgee в Молодечно лишь немного расстроился, когда лесовоз поцарапал ему крыло
В Молодечно на Вередовской улице микрорайона Великое Село 31 мая лесовоз МАЗ платформой зацепил припаркованную китайскую иномарку Belgee 2024 года выпуск. Люди в дорожно-транспортном происшествии не пострадали. На месте работали сотрудники ГАИ.