Опубликовано: 02 июня 2016, 11:25
68

На турніры побытавых беларускіх танцаў, што прайшоў у Браславе, польку танчылі больш за 80 чалавек

Турнір побытавых беларускіх танцаў у межах Міжнароднага свята традыцыйнай культуры “Браслаўскія зарніцы”, што прайшло 28 мая ў Браславе, сабраў больш за 80 удзельнікаў з Лепеля, Шуміліна, Гарадка, Лёзна, Сянно, Чашнікаў, Мёр, Глыбокага, Дуброўна, Пастаў, Ушачаў, Полацка, Віцебска і, вядома, Браслава.

Пачаўся ён з добра вядомай і любімай беларускай полькі, паведамляе сайт газеты “Браслаўская звязда”.

Удзельнікаў падзялілі на тры ўзроставыя катэгорыі. Пасля чарговага туру і падліку балаў журы частка пар адсейвалася. І з кожным разам усё цікавей было назіраць, хто ж пройдзе далей.

На працягу некалькіх гадзін кожная пара сваім рухам, паваротам, прытупам і нават усмешкай даказвала, што яна лепшыя. Аднак пераможцам стала і атрымала Гран-пры турніру ў намінацыі “Адметны мясцовы танец” пара з Лёзна.

Асобна былі вызначаны пераможцы і прызёры ў кожнай узроставай групе, а ўсе танцавальныя пары атрымалі дыпломы ўдзельнікаў турніру побытавых беларускіх танцаў.

Добра выступілі і браслаўчане. Абедзве пары выйшлі ў фінал, аднак Дзмітрыю Мачульскаму і Алене Пяткун крыху не хапіла балаў да прызавых месцаў. А вось Аляксей Ягоранкаў і Ала Галіна сталі трэцімі ў сваёй узроставай групе.

Па матэрыялах сайта газеты “Браслаўская звязда”

 

Читайте также

С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».