Опубликовано: 05 июня 2014, 20:48
49

На Браслаўшчыне ў Ахрэмаўскай музычнай школе прайшоў выпускны (ФОТА)

У Ахрэмаўскай музычнай школе, якая цяпер з’яўляецца філіялам Браслаўскай дзіцячай школы мастацтваў, ігры на цымбалах, скрыпцы, фартэпіяна і баяне вучацца 29 юных жыхароў аграгарадка.

Як піша 4 чэрвеня “Браслаўская звязда”, школа была адкрыта ў 1986 годзе. Трэці год калектыў узначальвае Таццяна Саковіч, якая, дарэчы, сама была выпускніцай першага выпуску школы.

Сёлета апошнія акорды прагучалі ў адрас шасці выпускніц – Алесі Багдановіч і Карыны Шульі (цымбалы), Дар’і Сцепавой і Веранікі Жойдзь (баян), Ангеліны Скірмант і Наталлі Качаргіной (фартэпіяна). З гэтай нагоды для іх арганізавалі ўрачыстае мерапрыемства, на якое прыйшлі іх бацькі, знаёмыя, сябры.

Изображение 6

Дзяўчаты, якія хто пяць, хто сем гадоў авалодваў сакрэтамі ігры на музычных інструментах, у той вечар былі ў цэнтры ўвагі. Загадчыца філіяла Таццяна Саковіч уручыла ім пасведчанні, граматы, атрымалі яны і букеты бэзу. Выпускніцы прадэманстравалі прысутным сваё майстэрства. Некаторыя з іх неаднойчы выступалі і на раённай сцэне.

Изображение 1

Изображение 2

Прысутнічала на выпускным вечары і старшыня Ахрэмавецкага сельскага Савета Дзіяна Тарун. Яна прызналася, што атрымала сапраўднае задавальненне ад ігры дзяўчат, выказала цёплыя словы ўдзячнасці ў адрас тых, хто дапамагаў ім расці як выканаўцам.

Изображение 5

Ад імя бацькоў выкладчыкам дзякавала Галіна Качаргіна. І самі выпускніцы звярнуліся да настаўнікаў і бацькоў са словамі падзякі і прысвяцілі ім свае лепшыя мелодыі.

Да гэтай падзеі быў прымеркаваны справаздачны канцэрт цяперашніх выхаванцаў школы, якія таксама паказалі свае лепшыя нумары. Амаль на працягу дзвюх гадзін гучала музыка і спевы юных талентаў аграгарадка Ахрэмаўцы.

Изображение 4

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.