Музей адукацыі з'явіўся ў Браславе
Новы музей адкрыўся ў Браслаўскім цэнтры дзяцей і моладзі. Яго стваральнікі – калектыў ЦДМ на чале з дырэктарам Ірынай Угарэнка – сабралі шматлікія экспанаты, якія расказваюць пра станаўленне і развіццё адукацыйнага працэсу ў рэгіёне.
Як паведамляе 20 кастрычніка сайт газеты "Витебские вести", у экспазіцыі шмат гістарычных дакументаў, а таксама рэчаў, якія належалі слынным на Браслаўшчыне педагогам.
Ёсць тут падручнік па матэматыцы 1903 года, вучнёўскі ранец, чарнільніца, сшыткі, якімі карысталіся вучні ў пачатку мінулага стагоддзя, пасведчанне аб заканчэнні другога класа польскай школы, іншыя цікавыя экспанаты.
Паводле сайта газеты "Витебские вести"