Опубликовано: 11 ноября 2016, 12:09
51

Браслаўскія “Міні-мімы” перамаглі ў конкурсе дзіцячых тэатральных калетываў і атрымалі сваю першую ўзнагароду

Напрыканцы кастрычніка ў Лепелі адбылося абласное свята-конкурс дзіцячых тэатральных калектываў, прысвечанае Году культуры. Удзельнічалі ў ім 15 калектываў з Віцебскай вобласці. Браслаўшчыну прадстаўлялі дзіцячы тэатр мініяцюр “Міні-мімы” і драматычны калектыў “На біс” Браслаўскага РЦК.

Тэатр “Міні-мімы”, які складаецца з трэцякласнікаў і чацвёртакласнікаў школы № 2, асвойвае азы буфанады, а ў калектыве “На біс” дзевяцікласнікі гімназіі вывучаюць драматычныя жанры, паведамляе сайт газеты «Браслаўская звязда». Займаецца з дзецьмі рэжысёр народнага тэатра Яўген Набееў.

На суд абласнога журы браслаўчане вынеслі дзве мініяцюры – “Асцярожна, дзеці” і “Чыстая планета”. Першая – пра прыгоды маленькіх непасед, другая прысвечана праблеме забруджвання прыроды.

Абедзве мініяцюры былі ацэнены журы толькі са станоўчага боку. Пры гэтым дзіцячы тэатр мініяцюр “Міні-мімы” атрымаў сваю першую ўзнагароду, заняўшы другое месца на абласным свяце-конкурсе. Улічваючы, што ў нумары “Асцярожна, дзеці” былі задзейнічаны і некаторыя ўдзельнікі калектыву “На біс”, можна сцвярджаць, што гэта іх сумесная ўзнагарода.

– Усе дзеці творчыя і здольныя, яны справіліся з хваляваннем, добра выканалі свае ролі, падтрымлівалі адзін аднаго за кулісамі. Цяпер будзем рыхтавацца да паездкі на абласное свята гумару “Смяяцца не грэх”, бо нас запрасілі выступіць на яго адкрыцці, – пракаментаваў выступленне юных браслаўчан Яўген Набееў.

Читайте также

«Молодечно» дважды забивает на Национальном стадионе, но очков домой после игры с минским «Динамо» не везет
На Национальном олимпийском стадионе «Динамо» в столице 17 мая футбольный клуб «Молодечно» встречался с чемпионом Беларуси минским «Динамо». Зелено-белые молодечненцы забили дважды, но пропустили на один гол больше и потерпели девятое поражение с начала сезона-2025. На этот раз со счетом 2:3.
В Глубоком загорелась легковушка «Пежо» – хозяина в тот момент в машине не было
Легковая машина «Пежо 307» загорелась ночью в понедельник, 19 мая, в Глубоком на частном подворье улицы Чкалова. 62-летний хозяин в это время находился дома и не пострадал.
Рассказываем, чем готов удивить гостей новый корпус санатория в Мядельском районе
В санатории «Нарочь» открыли новый корпус «Нарочанские озера». Расположен он в живописном уголке рядом с озером Большие Швакшты.