Опубликовано: 09 июля 2012, 14:13
33
Браслаўскі музей традыцыйнай культуры правёў 8 ліпеня кірмаш рамёстваў (ФОТА)
На кірмашы адкрылася новая выстава жывапісу і графікі «Браслаўская палітра», былі прэзентаваны найлепшыя працы народных майстроў Браслаўшчыны, праведзены невялікія майстар-класы па ганчарстве і саломапляценні.
Таксама была зладжана бяспройгрышная латарэя і продаж разнастайных сувеніраў. А ў бакавой залі музея адкрылася выстава вырабаў майстроў браслаўскага клуба «Ля возера», якая будзе функцыянаваць да 15 жніўня.
Галляш СІЛЯВА
Фота аўтара