Опубликовано: 07 октября 2013, 12:28
93

100 ручнікоў прадстаўлена на выставе ў браслаўскім музеі (ФОТА)

4 кастрычніка ў Музеі традыцыйнай культуры адбылося адкрыццё выставы ручнікоў агульнай колькасцю амаль у 100 экспанатаў.

Выстава ручнікоў у Музеі традыцыйнай культуры

Изображение 1

Надзвычай розныя па прызначэнню і відах ручнікі з’яўляюцца калекцыяй музейнага аб’яднання. Наведвальніку прапанавалі пазнаёміцца з прыкладамі розных тэхнік, паведамляюць "Весткі". Край.бай анансаваў адкрыццё выставы.

Эла Зінкевіч распавядае аб значэнні ручніка ў жыцці беларусаў

Изображение 7

Ручнік – прадмет не толькі ўтылітарнага прызначэння. Ён меў сакральны сэнс і суправаджаў чалавека ўсё жыццё: ад нараджэння і хрэсьбін да апошняга шляху.

Экспазіцыя

Изображение 6

Прыклад аздаблення чырвонага кута можна пабачыць на выставе

Изображение 8

Злучанасць гэтай рэчы з абразамі, з чырвоным кутом адлюстравана ў лакальных назвах: “набразнік”, “абразны ручнік”, “накутнік”, “багавік”, “завеска”, “плат”, “платок”, “набожны платок”.

У залежнасці ад прызначэння і функцыі ручнікі маюць розныя назвы. Ручнікі ўтылітарныя паўсюдна на Беларусі называюцца “уціральнік”, “уцірач”, “уцірка”, а таксама – “трапкач”, “скарач”, “брэндзал”, “патрэпнічак, “надзёжнік”;

Ручнікі ў залежнасці ад прызначэння адзаблялі карункамі, стужкамі, махрой. Па вышыванаму ручніку шмат чаго можна было прачытаць, аздабляўся ён геаметрычным і раслінным арнаментам, часта ініцыяламі.

Часалі лён у некалькі этапаў. На апошняй стадыі выкарыстоўвалі для часання адмысловыя пэндзлікі са свіной шчаціны, якую стрыглі ў свіней за вушамі.

Дэманстрацыя часання льну

Изображение 2

Можна было сустрэць на выставе і так званыя брокаўкі – ручнікі, якія не маюць нічога агульнага з традыцыйным беларускім ручніком. Калісьці ў Расійскай імперыі была распаўсюджана прадукцыя фірмы Генры Брокара (дарэчы, да яе адносіцца парфюм “Чырвоная Масква”), якая спецыялізавалася на вырабе мыла, а ў кожную скрыначку ўкладвалася адмысловая схема для вышыўкі.

Ручнік "брокаўка"

Изображение 5

Ручнікі, кросны, прыстасаванні для апрацоўкі льну і воўны часта можна сустрэць у розных вопісах маёмасці.

Вопіс маёмасці жыхара Опсаўскай воласці. 1915 год

Изображение 3

Экспазіцыю дапаўняюць кросны – ткацкі стан, на якім і ткалі ручнікі. Супрацоўніцы музея абяцаюць выткаць на іх вясельны ручнік.

Кросны

Изображение 4

Выстава будзе працаваць на працягу двух месяцаў у Музеі традыцыйнай культуры ў Браславе.

Паводле Вестак

Читайте также

В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.