Опубликовано: 22 мая 2012, 16:46
42

Дзень адчыненых дзвярэй адбыўся ў браслаўскіх аграсядзібах (ФОТА)

20 мая ў Беларусі на некаторых аграсядзібах адзначаўся дзень адчыненых дзвярэй.

Сайт «Браслаўскай звязды» пабываў у трох з іх.

Калі ехаць з Браслава ў бок Опсы, на адлегласці трох-чатырох кіламетраў можна заўважыць скульптуру сабакі, што стаіць ля дарогі. Там месціцца сядзіба сп. Веніяміна. Гэты чалавек займаецца «аграсядзібнай» дзейнасцю ўжо некалькі год запар. Найцікавейшым «артэфактам» ля яго хаты падалася сцяна, асвечаная (па словах гаспадара) ксяндзом Булькам.

***

Фальварак сп.Валеўкі ведае, напэўна, кожны жыхар Браслава. Гэты чалавек, ці не першы пачаў займацца аграсядзібамі ў Браслаўскім краі. За шэсць гадоў з балота сваімі рукамі была зробленая цудоўная пляцоўка, дзе зараз месцяцца некалькі пабудоў. Найбольш уражвае замак, у якім знаходзіцца міні-музей - у ім месціцца вялікая колькасць антыкварных прадметаў. У фальварку неаднойчы адпачывалі вядомыя спевакі, спартсмены, палітыкі.

***

Сядзіба сп.Калюжнага мо крыху сціплейшая, але імпануе турыстам сваім спакоем, і утульнасцю пакойчыкаў. Сэрвіс прысутнічае нармалёвы: лазня, тэнісны стол, цудоўная тэраса, дзе можна зрабіць шашлык і адпачыць.

Изображение 1Изображение 2Изображение 3Изображение 4Изображение 5Изображение 6Изображение 7Изображение 8Изображение 9Изображение 10

Па матэрыялах сайта «Браслаўскай звязды»

Читайте также

Водитель новой Belgee в Молодечно лишь немного расстроился, когда лесовоз поцарапал ему крыло
В Молодечно на Вередовской улице микрорайона Великое Село 31 мая лесовоз МАЗ платформой зацепил припаркованную китайскую иномарку Belgee 2024 года выпуск. Люди в дорожно-транспортном происшествии не пострадали. На месте работали сотрудники ГАИ.
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.
Рост ЖКУ, льготы на жилье и отключение горячей воды: что меняется в июне
С началом июня в Беларуси вступают в силу важные изменения, которые затронут практически всех: от жильцов квартир и многодетных семей до школьников, студентов и путешественников.