Опубликовано: 02 октября 2013, 12:58
37

У чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў у Браслаўскім раёне стаяць каля 700 грамадзян

Браслаўскі раён не першы год у ліку лідараў сярод сельскіх раёнаў вобласці па колькасці ўводзімага ў эксплуатацыю жылля. У мінулым годзе, напрыклад, яго было пабудавана звыш 16 тысяч м кв. Тым не менш праблема гэта не страчвае актуальнасць.

На пасяджэнні райвыканкама абмяркоўвалі ход выканання праграмы жыллёвага будаўніцтва ў раёне ў 2013 годзе, паведамляе “Браслаўская звязда”.

Як паведаміў начальнік аддзела архітэктуры і будаўніцтва райвыканкама Юрый Міраш, сёлета рашэннем аблвыканкама даведзена асноўнае заданне ўвесці ў эксплуатацыю 21 тыс. м кв. жылля, што на 5 тыс. м кв. больш, чым у мінулым годзе. А за 8 месяцаў года пабудавана толькі 44% ад задання. І выканаць яго да канца года вельмі праблематычна.

Справа ў тым, што змяніліся ўмовы крэдытавання шматкватэрак (Указ Прэзідэнта №246 ад 30 мая 2013 г.). Пляцоўка для будаўніцтва 60-кватэрнага жылога дома долевага будаўніцтва падрыхтавана. Але пры кошце будаўніцтва 1 м кв. у 8,968 млн руб. крэдытуецца толькі 4 млн 600 тыс. (Пастанова Саўміна ад 06.11.2012 г. №1023). Астатнія — гэта ўласныя сродкі грамадзян. Таму жадаючых узводзіць долевы дом няма. Такая ж сітуацыя і з ЖБСК №10.

Недахоп крэдытных рэсурсаў стрымлівае ўвод у эксплуатацыю і 3 дамоў у сельгасарганізацыях.

Што тычыцца індывідуальных забудоўшчыкаў, то хоць імі і ўведзена ў эксплуатацыю 68% ад агульнага ўводу жылля, але многія гаспадары не спяшаюцца афармляць ва ўстаноўленым парадку жылыя дамы, нягледзячы на высокую ступень іх гатоўнасці. Юрый Міраш паведаміў, што ўсім такім забудоўшчыкам адпраўлены пісьмы з папярэджаннем у 2-месячны тэрмін явіцца ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва для прыёмкі дома ў эксплуатацыю. У адваротным выпадку на падставе ўказа Прэзідэнта “Аб некаторых мерах па скарачэнні не завершаных будаўніцтвам незакансерваваных жылых дамоў, дач” райвыканкам будзе ініцыіраваць адабранне зямельнага ўчастка і незавершанага будаўніцтвам жылога дома.

Прынятае рашэнне райвыканкама скіравана на тое, каб максімальна выканаць устаноўленае заданне па будаўніцтве жылля.

Паводле “Браслаўскай звязды”

Читайте также

«Болен рыбалкой, лечиться не буду». Посмотрели, кто приехал рыбачить на Вилейское водохранилище
В течение 60 дней многие рыболовы терпеливо ждали возможности вновь выйти на большую воду и, конечно же, наловить рыбы. В первый день окончания нерестового запрета прокатились вдоль дамбы Вилейского водохранилища.
В деревне Воложинского района подросток гонял на мопеде, пока его не остановили сотрудники ГАИ
30 мая около 19:25 в деревне Выгоничи Воложинского района сотрудники ГАИ заметили мопед «Хорс».
С колен мы пока не встали – у нас десятое поражение подряд. ФК «Молодечно» дома проиграл «Слуцку»
Футбольный клуб «Молодечно» 25 мая на своем стадионе проиграл «Слуцку» со счетом 0:1. После матча болельщики говорили, что игра была ничейной. Зелено-белые действительно могли забивать, но мяч в сетку не пустил вратарь случчан Илья Брановец.