На Браслаўшчыне выбралі лепшых па прафесіі за 2013 год
Браслаўскі райвыканкам і раённы Савет дэпутатаў падвялі вынікі штогадовага раённага конкурсу сярод працоўных калектываў, асобных работнікаў, органаў мясцовага самакіравання.
Аб гэтым піша “Браслаўская звязда”.
Вынікі раённага спаборніцтва за 2013 год
Зацверджаны пераможцы ў наступных намінацыях:
Органы мясцовага самакіравання
Мяжанскі сельскі Савет дэпутатаў у намінацыі “Лепшы Савет дэпутатаў”.
У намінацыі “Лепшы старэйшына”: Аляксандра Ягоранкава, старэйшына аграгарадка Далёкія Далёкаўскага сельсавета, – 1-е месца;
Аліна Забароўская, старэйшына в. Завер’е Слабодкаўскага сельсавета, – 2-е месца;
Марыя Бурлакова, старэйшына в. Пакульня Відзаўскага сельсавета, – 3-е месца.
Вытворчасць валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі
СВК “Маяк Браслаўскі” – 1-е месца;
другое месца вырашана не прысуджаць.
Вытворчасць мяса
ААТ “Агравідзы” – 1-е месца;
другое месца вырашана не прысуджаць.
Вытворчасць кармоў
ААТ “Друйскі” – 1-е месца;
другое месца вырашана не прысуджаць.
У намінацыях “Вытворчасць і продаж збожжа”, “Вытворчасць малака”, “Аднаўленне статка буйной рагатай жывёлы” ні першыя, ні другія месцы вырашана не прысуджаць.
Прамысловасць
Браслаўскі хлебазавод.
Гандаль
Магазін №1 “Ветразь” райспажыўтаварыства – сярод гарадскіх магазінаў;
магазін №59 “Прадукты” райспажыўтаварыства (агр. Ахрэмаўцы) – сярод сельскіх магазінаў;
магазін “Віталіч” ПГУП “Віталіч-Торг” – сярод магазінаў індывідуальных прадпрымальнікаў і суб’ектаў гаспадарання без ведамаснай падначаленасці.
Будаўніцтва, камунальная і дарожная гаспадарка
ДП “Браслаў-камунальнік”.
Транспарт, сувязь, сфера абслугоўвання раёна
Браслаўскі раённы вузел электрасувязі.
Школы
Браслаўская гімназія – сярод сярэдніх агульнаадукацыйных школ;
Быстрамаўская ДСБШ – сярод базавых агульнаадукацыйных школ.
Дзіцячыя дашкольныя ўстановы
Друйскі дзіцячы сад.
Установы медыцыны
Тэрапеўтычнае аддзяленне ЦРБ – сярод стацыянарных аддзяленняў;
Далёкаўскі ФАП – сярод сельскіх устаноў аховы здароўя.
Установы культуры
Браслаўская дзіцячая бібліятэка – сярод гарадскіх устаноў культуры;
Друйскі сельскі клуб – сярод сельскіх устаноў культуры.
Ахова працы
Філіял “Браслаўскі” ААТ “Глыбоцкі МКК” – 1-е месца сярод арганізацый вытворчай сферы;
філіял “Браслаўрыба” ААТ “Глыбоцкі МКК” – 2-е месца;
ДУ “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва” – 1-е месца сярод арганізацый невытворчай сферы;
СШ №1 імя А.М. Жданава – 2-е месца.
Лепшыя па прафесіі
Кіраўнік сельскагаспадарчага і перапрацоўчага прадпрыемства – Рамуальд Шукель, старшыня СВК “Маяк Браслаўскі”;
кіраўнік прадпрыемства, установы – Сяргей Аліхвер, дырэктар дома-інтэрната для састарэлых;
аграном – Аліна Зайкоўская, галоўны аграном КУСП “Відзаўскі”;
спецыяліст заатэхнічнай ці ветэрынарнай службы – Таццяна Жахоўская, загадчыца фермы ААТ “Друйскі”;
інжынер – Генрых Крывель, выконваючы абавязкі галоўнага інжынера ААТ “Агравідзы”;
аператар машыннага даення – Ірэна Мацеша, аператар машыннага даення СВК “Маяк Браслаўскі”;
аператар па вырошчванні свіней – Бажэна Цясюль, аператар цэха атрымання парасят свінакомплексу СВК “Маяк Браслаўскі”;
аператар па дарошчванні і адкорме буйной рагатай жывёлы – Інта Мамзелева, заатэхнік комплексу ААТ “Агравідзы”;
тэхнік-асемянатар – Таццяна Даргель, тэхнік-асемянатар КУСП “Браслаўскі”;
механізатар – Андрэй Маісееў – трактарыст-машыніст ААТ “Новая Гвардыя”;
вадзіцель – Уладзімір Рыхтар, вадзіцель аўтамабіля 1 класа пасажырскай службы АТП №18;
работнік бухгалтарскай ці эканамічнай службы – Ірэна Шакель, намеснік бухгалтара аддзела адукацыі, спорту і турызму;
работнік культуры – Алена Куляшова, дырэктар Далёкаўскага СДК;
медыцынскі работнік – Лілія Старадубцава, загадчык раённай паліклінікі;
педагагічны работнік – Аліцыя Прахарэнка, настаўнік гісторыі і грамадазнаўства Дрысвяцкай СШ;
сацыяльны работнік – Жанна Насыр, сацыяльны работнік аддзялення сацыяльнай дапамогі дома тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва;
будаўнік – Валерый Шалыга, муляр 3-га разраду ПМК-42;
работнік лясной гаспадаркі – Алена Бульская, ляснічы Казянскага лясніцтва Нацпарка;
работнік сферы абслугоўвання насельніцтва – Марыя Чанчына, спецыяліст па аказанні рознічных банкаўскіх паслуг аддзялення №205/51 агр. Опса ЦБП №205 Беларусбанка;
работнік прамысловасці – Лілія Шульга, начальнік вытворчай лабараторыі філіяла “Браслаўрыба”;
малады спецыяліст – Міхаіл Ермалаеў, галоўны інжынер ААТ “Новая Гвардыя”;
работнік праваахоўных і адміністрацыйных органаў – Аляксандр Зыкаў, начальнік ізалятара для часовага ўтрымання асоб РАУС.
Паводле “Браслаўскай звязды”